Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova пройдзе ва Уроцлаве, Вільні, Празе і Варшаве. Пачаўся прыём заявак на ўдзел

Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-26 сёлета адбудзецца ва Уроцлаве, Вільні, Празе і Варшаве. Да 10 жніўня можна падаць заяўку на ўдзел.

Тэма гэтага сезона – «Чужая Бацькаўшчына».

Каманда запрашае аўтараў, даследчыкаў, перакладчыкаў, выдаўцоў, рэдактараў, мастакоў, куратараў, а таксама культурныя ініцыятывы, арганізацыі і незалежныя праекты для распрацоўкі фестывальнай праграмы.

Просяць падаваць дыскусіі, ацэнкі, лекцыі, чытанні, паказы, майстар-класы, перформансы, міждысцыплінарныя праекты і іншыя фарматы.

Даты і месцы правядзення фестывалю:

  • Уроцлаў – 2-4 кастрычніка
  • Вільня – 16-18 кастрычніка
  • Прага – 30 кастрычніка — 1 лістапада
  • Варшава – 13-15 лістапада

Імпрэза задэклараваная як супольнасць людзей, аб’яднаных цікавасцю да беларускай культуры, кнігі і свабоднага абмену ідэямі. Першая Pradmova прайшла ў 2018-м у Мінску.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!