Мастаку, які намаляваў нібыта Ілона Маска «з зігай» у Варшаве, прысудзілі два гады пакарання ўмоўна

Культура
Графіці, за якое судзілі беларуса. Фота: iнстаграм-акаўнт street_wind_.

Беларускаму мастаку Максіму далі два гады пакарання ўмоўна за графіці нібыта Ілона Маска «з зігай» на вуліцы Варшавы. Пра гэта паведаміла «Еўрарадыё», пабываўшы на судзе над творцам.

Прысуд вынеслі сёння, 28 лістапада.

Акрамя пакарання Максіму забараняеца фактычна рабіць мастацкія акцыі. Таксама ён павінен заплаціць 160 злотых (крыху больш за 40 долараў).

На судзе беларускі мастак сябе вінаватым не прызнаў і прасіў ацэньваць свой учынак як акт мастацтва. Ён нагадаў, што Маск зрабіў свой неадназначны жэст як прадстаўнік урада ЗША. Таксама ўзімку актыўна абмяркоўвалася інфармацыя, што амерыканскі мільярдэр купляе апартаменты ў Варшаве.

У Польшчы Максім апынуўся праз палітычны пераслед з боку беларускай дзяржавы.

Калі мастака яшчэ раз зловяць за стварэннем муралаў — умоўны тэрмін могуць замяніць на рэальны.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости