Мастакі з розных краін пераасэнсавалі архіў VEHA — фотафакт

Культура
Фрагмент экспазіцыі выставы «На вашых магілах мы справім вяселле». Фота: VEHA.

Цэнтральным пунктам выставачнага праекта «На вашых магілах мы справім вяселле», які нядаўна паказалі падчас фотафестывалю ў Капенгагене, стаў архіў VEHA, заснаваны ў 2017 годзе. VEHA — адна з найважнейшых самаарганізаваных ініцыятыў па захаванні беларускай візуальнай спадчыны. Мэтай VEHA з’яўляецца збор і каталагізацыя вернакулярных і аматарскіх фатаграфій. Тэмы калекцый — сямейныя здымкі перад даматканымі дыванамі, вясельныя і пахавальныя кампазіцыі, выявы людзей на фоне лесу ці руін горада.

Мастакі з розных краін пераасэнсавалі архіў VEHA - фотафакт
Экспазіцыя Георга Ягунова. Фота: VEHA.

Збіраючы, даследуючы і распаўсюджваючы візуальны сацыяльны архіў, VEHA імкнецца захаваць сляды гісторыі штодзённасці ў Беларусі. Улічваючы, што беларусы доўгі час сутыкаліся з моцна адрэдагаванай версіяй сваёй гісторыі, ініцыятыву VEHA можна лічыць праявай як культурнага, так і грамадзянскага актывізму.

Мастакі з розных краін пераасэнсавалі архіў VEHA - фотафакт
Экспазіцыя Катажыны Сянкевіч. Фота: VEHA.

Да ўдзелу ў выставе былі запрошаны мастакі і мастачкі з Беларусі, Даніі, Макао і Польшчы. Большасць прадстаўленых работ былі створаны спецыяльна для выстаўкі.

Мастакі з розных краін пераасэнсавалі архіў VEHA - фотафакт
Экспазіцыя Вольгі Ганны Маркоўскай. Фота: VEHA.

Вольга Ганна Маркоўская з памежнага з Беларуссю Падляшша ў Польшчы засяроджваецца на ўзаемаадносінах чалавека і лесу, ператвараючы беларускія народныя песні, прысвечаныя прыродзе, у сучасныя музычныя творы. Георг Ягуноў дэманструе важнасць моцы лесу ў забеспячэнні адчування прыналежнасці і сэнсу жыцця сучасных беларусаў і беларусак. Катажына Сянкевіч, якая з’яўляецца часткай беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы, раскрывае сваю сямейную гісторыю, глыбока звязаную з ткацтвам (абедзве яе бабулі былі ткачыхамі).

Мастакі з розных краін пераасэнсавалі архіў VEHA - фотафакт

Мастакі з розных краін пераасэнсавалі архіў VEHA - фотафакт
Экспазіцыя Кейт Нган Ва Ао. Фота: VEHA.

Кейт Нган Ва Ао звяртаецца да асаблівага погляду на гісторыю, уласцівага яе тэрыторый, якія знаходзяцца «паміж» рознымі, часта гвалтоўнымі, сіламі і культурамі (гэта агульная рыса як для Беларусі, так і для Макао, адкуль мастачка родам). Уладзімір Грамовіч даследуе тэму руінаў як аднаго з ключавых візуальных і сімвалічных вобразаў гістарычнай і сучаснай Беларусі.

Мастакі з розных краін пераасэнсавалі архіў VEHA - фотафакт

Мастакі з розных краін пераасэнсавалі архіў VEHA - фотафакт
Экспазіцыя Разаліны Бусел. Фота: VEHA.

Разаліна Бусел — аўтарка паэтычнай інсталяцыі, якая спалучае ключавыя атрыбуты чалавечага жыцця і смерці і візуалізуе сувязь выбраных тэмаў архіва VEHA. Ініцыятарка архіву VEHA Леся Пчолка стварыла працу, прысвечаную складаным, часта супярэчлівым элементам, характэрным для беларускай культуры, якія немагчыма звесці да маналітнага набору нацыянальных знакаў і сімвалаў.

Мастакі з розных краін пераасэнсавалі архіў VEHA - фотафакт
Экспазіцыя Лесі Пчолкі. Фота: VEHA.

Назва выставы «На вашых магілах мы справім вяселле» ўзята з фрагмента паэмы «Адышоўшым» беларускага творцы Валерыя Маракова, расстралянага Саветамі ў 1937 годзе. Уяўленне аб вяселлі на магілах продкаў напоўнена надзеяй на пераемнасць жыцця, гісторыі і культуры беларусаў, а таксама верай у магчымасць падзяліцца шчасцем з роднымі, якія адышлі ў вечнасць (рытуалы, прысвечаныя пакланенню духам продкаў і стасункі жывых з памерлымі прысутнічаюць у мясцовым фальклоры дагэтуль).

Мастакі з розных краін пераасэнсавалі архіў VEHA - фотафакт

Мастакі з розных краін пераасэнсавалі архіў VEHA - фотафакт
Экспазіцыя Уладзіміра Грамовіча. Фота: VEHA.

Архіў VEHA збірае асобныя фрагменты прыватных сямейных калекцый, якія разам складаюць гісторыю народа. Гэтая гісторыя прадстаўлена ў сваёй нізавой форме, пазбаўленай грандыёзных наратываў, вядомых імёнаў і шырока адзначаных дат. Гэта дазваляе дэталёва спасцігаць праявы беларускага прыроднага і культурнага асяроддзя праз найбольш універсальныя элементы чалавечага жыцця, што адкрывае прастору для дыялогу і будавання салідарнасці з іншымі мясцовасцямі і культурамі.

Куратарка выставы — Вера Залуцкая.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news (ранее REFORM.by)


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: