Мастачцы Марце Шматавай патрабуецца дапамога. Яна знаходзіцца ў шпіталі

Культура
Фота: сацсеткі мастачкі.

Мінская мастачка Марта Шматава знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім стане. З-за абвастрэння хваробы яна ў коме. Блізкія і сябры просяць яе падтрымаць, набыўшы твор у мастацкай галерэі «БелАрт».

Марта нарадзілася ў сям’і вучонага, мастака, доктара мастацтвазнаўства Віктара Шматава, які даследаваў у тым ліку помнікі культуры і народнага мастацтва Чарнобыльскай зоны ў Музеі старабеларускай культуры. Скончыла факультэт станковай графікі ў Беларускай акадэміі мастацтваў, але цяпер працуе як жывапісец. У сваіх творах спалучае элементы новага рэалізму, сюррэалізму і сімвалізму.

«Сімволіка ў маім мастацтве дазваляе закладваць у адну карціну некалькі сэнсаў і тым самым шматкроць павялічваць колькасць варыянтаў інтэрпрэтацыі, паколькі я спрабую пазбегнуць паўтораў і аднатыпнасці, — расказвала Марта пра свае творы. — У нашым свеце нашы душы могуць пацярпець ад самаразбурэння, адзіноты і стрэсу. Усе гэтыя негатыўныя элементы можна і трэба лячыць з дапамогай святла і творчасці».

Таксама Марта курыравала выставачныя праекты «Чысціня і гігіена» і «Штучнае асвятленне. Клара і Роза».

Мастачцы Марце Шматавай патрабуецца дапамога. Яна знаходзіцца ў шпіталі
Марта Шматава. «πR2». З серыі «Стратэгіі палётаў». Алей. 2012.
Мастачцы Марце Шматавай патрабуецца дапамога. Яна знаходзіцца ў шпіталі
Марта Шматава «Горад. Танец». З серыі «Стратэгіі палётаў». Алей. 2016.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: