Reform.news

Маргарыта Ляўчук запрашае на калядны «кватэрнік» анлайн

Reform.news · 24 декабря 2023, 19:29

https://reform.news/margaryta-lja-chuk-zaprashae-na-kaljadny-kvatjernik-uzhyvuju/

Беларуская спявачка Маргарыта Ляўчук ладзіць калядны «кватэрнік», які можна паглядзець анлайн. Трансляцыя пачалася а 19-й і вядзецца на YouTube-канале артысткі.

У святочным канцэрце з каляднымі хітамі прынялі ўдзел Кірыл Кедук, NAVIBAND, Лера Дэле і яе праект KOOB, Сяржук Доўгушаў і гурт мужчынскіх спеваў “Kasary”, Андрэй Еўдакімаў, Пётр Клюеў, Елена ЖелудOk, Георгій Дабро і Аляксандр Памідораў.

Арганізатарка абяцае прэм’еру 6 новых песень, сучасныя аранжыроўкі вядомых і традыцыйных песень, аўтарскія творы, круты вайб, жарты і святочны настрой, суперскія вобразы артыстаў.

«Будзьма разам на Каляды, дзе б мы ні былі», — заклікае спявачка.

Аўдыяверсія альбома з кватэрніка тут.

Реклама