Кінатэатрам рэгіёну Лацыё, якім кіруюць правыя і ўльтраправыя партыі, пагражае «перакваліфікацыя» ў супермаркеты, гатэлі і гандлёвыя цэнтры. Згодна новаму італьянскаму закону, які плануюць увесці правыя палітыкі, кінапляцоўкі і тэатры, якія не працуюць доўгі тэрмін, можна будзе цалкам перапрафіляваць па жаданні забудоўшчыкоў.
У выніку пад пагрозай пераўтварэння ў гандлёвыя цэнтры і гатэлі апынуліся каля 50-ці старых кінатэатраў раёна, у тым ліку, кінатэатры Рыму, некаторым з якіх больш за 90 гадоў, піша Euronews.
Першым звярнуў увагу на пагрозу знікнення гарадской спадчыны італьянскі архітэктар Рэнца П’яна, які спраектаваў Цэнтр Пампіду ў Парыжы. У сваёй калонцы для La Repubblica ён заклікаў не дапусціць закрыцця кінатэатраў, якія з’яўляюцца «лёккімі для гарадоў». Яго словы падтрымалі сусветнавядомыя рэжысёры Марцін Скарсэзэ, Стывен Спілберг, Фрэнсіс Форд Копала, Спайк Лі, Джэйн Кэмпіён. Далей кінематаграфісты запусцілі шырокую кампанію — напісалі адкрыты ліст, пад якім прапанавалі паставіць подпіс іншым фільммейкерам.

«Спроба перапрафіляваць прасторы, прапанаваныя для культурнага адраджэння вечнага гораду ў гатэлі, гандлёвыя цэнтры і супермаркеты цалкам непрымальная, — заяўляюць рэжысёры ў тэксце ліста. — Такая трансфармацыя пазначала б неаднаўляльную страту — гэта святатаства не толькі ў дачыненні да багатай гісторыі горада, але і да таго, што мы пакінем будучым пакаленням. Наш абавязак — пераўтварыць гэтыя закінутыя «саборы ў пустыне» ў сапраўдныя храмы культуры».
Заклік Скарсэзэ, Спілберга, Копалы, Кэмпіён і Лі падтрымалі больш за 500 кінематаграфістаў. Таксама рэжысёры звярнуліся да прэм’ер-міністра Джорджэ Мелані і прэзідэнта Італіі Серджо Матарэле з просьбай заблакаваць паэтапны продаж непрацоўных кінатэатраў і тэатраў.
Таксама да кампаніі дзеячаў кіно далучыліся дырэктар Венецыянскага кінафестывалю Альберта Барбера і італьянскі футбаліст Франчэска Тоці.
Да гэтай пары пры набыцці кінатэатра ў Рыме 70 адсоткаў яго плошчы мусіць было быць адведзена пад культурную дзейнасць. Аднак ультраправыя партыі, якія кіруюць рэгіёнам Лацыё, хочуць дазволіць новым уладальнікам цалкам мяняць дзейнасць устаноў, калі інстытуцыі зачынены больш за 10 гадоў.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram