Максім Знак увайшоў у шорт-ліст намінантаў на прэмію Цэнтра Вацлава Гавэла

Культура
Максим Знак.

Абвешчаны кароткі спіс штогадовай Прэміі «Парушэнне спакою» адважнаму пісьменніку ў небяспецы, якую арганізуе Цэнтр Вацлава Гавэла. Сярод чатырох шорт-лістараў — беларускі юрыст, пісьменнік і палітычны актывіст Максім Знак, заўважыў Беларусі ПЭН.

«Максім Знак быў арыштаваны ў верасні 2020 годаі пазней прыгавораны да 10 гадоў пазбаўлення волі ў турме строгага рэжыму па абвінавачанні ў «змове з мэтай захопу ўлады» і «экстрэмізме». Знаходзячыся пад вартай, ён працягваў пісаць, у тым ліку вершы і эсэ з турмы, некаторыя з якіх былі апублікаваны і перакладзены за мяжой. Прыхільнасць Знака правасуддзю, прававой рэформе і негвалтоўнаму супраціву зрабіла яго сімвалам інтэлектуальнай мужнасці перад дзяржаўнымі рэпрэсіямі», – адзначаецца на сайце прэміі.

Максім Знак ужо трапляў у шорт-ліст прэміі ў мінулым годзе. У 2021 годзе гэтую прэмію атрымаў беларускі паэт Дзмітрый Строцаў.

Прэмія «Парушэнне спакою» вылучае аўтараў выбітных твораў мастацкай літаратуры, літаратурнай публіцыстыкі, біяграфій, мемуараў, драматургіі або паэзіі, якія праяўляюць адважнасць у іншадумстве і зазнаюць несправядлівы пераслед за абарону дэмакратыі і правоў чалавека.

Сёлета ў намінантах прэміі разам з Максімам Знакам — алжырскі і французскі журналіст і пісьменнік Камель Дауд, кубінскі музыкант Майкель Асорбо і турэцкая сацыялагіня Пінар Селек.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости