Кульуролаг Максім Жбанкоў стварыў аўтарскі адукацыйны курс «Беларускасць без штампаў і комплексаў» для тых, хто хоча зразумець хто, што і навошта адбылося з культурай незалежнай Беларусі, але не ведае, адкуль пачаць. Трэнды, асобы, канцэпты, артэфакты, слоўнік тэрмінаў і база рэсурсаў — тут усё неабходнае для хуткаснага засваення асноўнага.
«Каб лепш зразумець штосьці, варта распавесці пра гэта камусьці яшчэ. Непатрэбнае знікае, застаецца істотнае. Вось і тут тая ж справа: уціснуць культуру незалежнай Беларусі з усімі яе перамогамі, паразамі, трабламі ды забабонамі ў васьмісерыйны аўдыясерыял і пакет змястоўных дадаткаў? Рэч амаль немагчымая», — піша аўтар у Фэйсбуку.
Першы выпуск аўтар прысвячае паняццю «культуры». Што такое культура? У чым яе сэнс і прызначэнне? Ці можна існаваць па-за культурай? І хто вызначае яе правілы? Калі культура хварэе і што з гэтым рабіць? Колькі паверхаў мае сістэма культуры і як яны працуюць разам? І чаму не варта дзяліць культурныя тэксты на “высокія” і “нізкія”? Наступныя выпускі аналізуюць розныя перыяды беларускай культуры, а напрыканцы — «расклад на заўтра».
Курс «Белкульт: з 1990-х па сённяшні дзень» можна слухаць на YouTube і Spotify.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

