«Луч» выпусціў серыю гадзіннікаў «Паца-Ваца». Як яны выглядаюць?

Культура
Фота: сайт завода "Луч".

«Не толькі функцыянальны аксэсуар, але і памятны сувенір, які нагадвае пра залатыя часы дзіцячага тэлебачання Беларусі», — так рэкламуе сваю навінку — лімітаваную серыю гадзіннікаў «Паца-Ваца» — Мінскі гадзіннікавы завод «Луч».

Выглядаюць гадзіннікі, якія прадаюцца ў калекцыі «Асоба» і прысвечаны культаваму герою тэлебачання 1990-х, даволі стрымана. У серыі дзве мадэлі механічных аднастрэлачнікаў — з чорным і белым колерам цыферблатаў і зяленымі раменьчыкамі.

"Луч" выпусціў серыю гадзіннікаў "Паца-Ваца". Як яны выглядаюць?
Скрын з сайта завода «Луч».

Гэтаксама на корпусе гадзіннікаў выяўлены сімвалы — як адзначаюць стваральнікі, гэта касмічная мова галоўнага героя. На стальным корпусе з адваротнага боку можна ўбачыць выгравіраванны абрыс — уласна, самога героя — Пацы-Вацы.

 

"Луч" выпусціў серыю гадзіннікаў "Паца-Ваца". Як яны выглядаюць?
Фота: сайт завода «Луч».

Нагадаем, што выдуманы персанаж Паца-Ваца з’яўляўся вядучым вядомай перадачы «Мульціклуб» на беларускім тэлебачанні ў 1990-я на працягу 14 гадоў. Згодна з легендай, Паца-Ваца ёсць іншапланецянінам з планеты Альфамегацэнтаўра, які выпадкова трапіў на Зямлю і адкрыў для сабе свет анімацыі.

Мадэлі «Паца-Ваца» падаюцца як гадзіннікі ўнісекс — насіць іх могуць як жанчыны, так і мужчыны. Каштуе арыгінальны аксэсуар — 399 беларускіх рублёў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: