Лявон Вольскі атрымаў медаль да стагоддзя БНР

Беларускі рок-музыкант Лявон Вольскі ўзнагароджаны медалём да стагоддзя БНР за заслугі дзеля беларускага культурніцкага адраджэння. Уручэнне медаля адбылося 22 ліпеня ў Варшаве на канцэрце спевака, інфармуе Рада БНР.

«Фантастычны сюрпрыз проста на канцэрце! Сёння на канцэрце ў Варшаве я быў уганараваны высокай узнагародаю — мэдалём Рады БНР. Шчыра дзякую!», — напісаў Лявон Вольскі ў Facebook.

Фота: t.me/radabnr
🔥 Поддержите Reform.news донатом!