Live at Panorama Hotel — так называецца новы міні-рэліз Molchat Doma, у падтрымку якога беларускі постпанк гурт запісаў жывы выступ ля футурыстычнага гатэлю з аднайменнай назвай у Славакіі. Відэа дзесяціхвіліннага канцэрта сёння было прэзентавана на YouTube-канале сусветнавядомага трыа.
У новы міні-рэліз Live at Panorama Hotel увайшлі тры кампазіцыі: «Тоska», «Сhornye Cvety» і «Sudno».
Нагадаем, што будынак чэшскага архітэктара Здэнека Ржыгака (Zdeněk Řihák) ужо з’яўляўся на яшчэ адной вокладцы альбома Molchat Doma — «Паверхі» («Этажи»), выдадзенага сем гадоў таму. У новым рэлізе дзве кампазіцыі з «Этажей» — слынныя хіты гурта «Тоska» і «Sudno» спалучаюцца з элегантнай «Сhornye Cvety» з леташняга альбому «Belaya Polosa». Гэта іншая падача, музычнае пераасэнсаванне і адпаведна кантэкст дазваляюць Live at Panorama Hotel прагучаць цалкам паўнавартасна ў фармаце сінглу і знакавага жэсту. Калі ўлічыць, што ў 2018 годзе музыканты толькі жартавалі, што аднойчы выступяць ля гатэлю «Панарама», які выяўлены на вокладцы іх плыткі, то вось жарт стаў явай… Музыканты іграюць у снезе на фоне туманнага «караблю» «Панарамы» ў Штрбске Плеса.
Хто ведае, куды Molchat Doma закіне далей?
Слухаць новы рэліз можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram