23 верасня ў філіяле «Музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе» з 12:00 да 16:00 пройдзе традыцыйны літаратурна-музычны фестываль «Восень у Завоссі».
На свята рыхтуецца насычаная праграма. Гасцей фэсту чакаюць экскурсіі па сядзібе, канцэртная праграма, выступленні літаратараў, інтэрактыўныя пляцоўкі, выставы, квэсты, гульні, майстар-класы, фотазоны.
- Прагучыць канцэртная праграма ў выкананні салісткі Белдзяржфілармоніі, лаўрэата міжнародных конкурсаў Галіны Сакольнік і музыказнаўцы Святланы Немагай.
- Госці свята змогуць насалодзіцца музыкай асяроддзя Адама Міцкевіча ў выкананні капэлы Алеся Лася.
- Вершамі і песнямі на творы пісьменніка натхніць слухачоў народны літаратурны тэатр “Жывое слова”.
- Цікавосткі пра героя свята можна будзе даведацца з лекцыі даследчыка-архівіста Змітра Юркевіча.
- Наталля Галко ласкава запросіць дарослых і дзяцей паўдзельнічаць у мовазнаўчых гульнях і літаратурных віктарынах.
- Спецыяльны музычны госць – фолк-бэнд «Неруш».
Падчас фестывалю будуць працаваць кропкі харчавання і рамесніцкі кірмаш.
Падрабязная праграма свята на сайце, а таксама ў сацыяльных сетках Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.
Уваход на фестываль вольны! (для тых, хто дабіраецца ўласным транспартам).
Завоссе – месца, вядомае не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Тут нарадзіўся славуты паэт Адам Міцкевіч (1798 – 1855 гг.). Сядзіба Міцкевічаў была адноўлена ў 1998 годзе. Сёння тут месціцца музейны комплекс. У залах музея-сядзібы разгорнута літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Вяртанне пана Тадэвуша”. Яна распавядае пра гісторыю фальварка ў Завоссі, дэманструе адноўленыя інтэр’еры старой сядзібы і малюе вобразы яго жыхароў.
Адрас: Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён, в. Завоссе.
Жадаючыя могуць паехаць транспартам, арганізаваным музеем. Кошт – 30 руб. (у абодва бакі). Абавязковы папярэдні запіс і аплата. Квіткі можна набыць анлайн па спасылцы або ў касе Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры па адрасе: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: