Замглавы Объединенного переходного кабинета и руководитель Народного антикризисного управления Павел Латушко прокомментировал заявление МИД Беларуси, в котором говорилось, что акция в Варшаве и конференция «Новая Беларусь» являются враждебными и наносят ущерб Беларуси.
«На розум прыходзіць толькі слова «газлайтынг», каб апісаць сказанае спадаром Варанковым. Адзінае з узгаданага ў заяве МЗС, што наносіць шкоду Беларусі, – гэта сама заява МЗС, якая дыскрэдытуе рэпутацыю краіны і ведамства», – заявил Латушко.
Латушко подчеркивает, что право на проведение мирных собраний гарантируется Международным пактом о гражданских и политических правах, а Польша обеспечивает соблюдение этого права.
«Усім, думаю, відавочна, што ніякія мірныя сходы грамадзян на тэрыторыі Польшчы не наносяць ніякай матэрыяльнай шкоды Рэспубліцы Беларусь.
Іроніі сітуацыі дадае тое, што заява МЗС Лукашэнкі гучыць з вуснаў чалавека, які калісьці лічыўся адным з самых таленавітых юрыстаў-міжнароднікаў беларускага МЗС. Відавочна, што талент пакінуў спадара Варанкова, калі ён абмяняў сваё сумленне на кар’еру пасля 2020 года. Паколькі гаворка ідзе пра шкоду на ўзроўні дзяржаў, давайце разбяром сітуацыю з пункту гледжання міжнароднага права.
Беларускія грамадзяне, якія на законных падставах знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы, арганізоўваюць мірны сход грамадзян, рэалізуючы сваё права, прадугледжанае артыкулам 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах і артыкулам 11 Еўрапейскай канвенцыі аб правах чалавека. Спадару Варанкову, як і беларускаму МЗС, магчыма, цяжка зразумець, як такая норма павінна выконвацца, а магчыма, яму і яго калегам зайздросна, што яны ўжо не могуць так збірацца ў МЗС.
Але Польшча, як і любая іншая краіна Еўрапейскага саюза, забяспечвае выкананне сваіх абавязацельстваў, прадугледжаных міжнароднымі дамовамі ў галіне правоў чалавека», – заявляет Латушко.
Заявления беларусского МИД следует воспринимать как акт политического вмешательства во внутренние дела других государств, попытку помешать реализации международных обязательств других стран и попытку распространить юрисдикцию Беларуси на законные действия граждан на территории третьих стран.
«Падобная заява МЗС Лукашэнкі, як і заява Следчага камітэта рэжыму аб ідэнтыфікацыі ўдзельнікаў мірных сходаў на тэрыторыі трэціх краін, правядзенні ператрусаў і арышце маёмасці ў гэтых асоб, з’яўляюцца яскравым прыкладам асобных актаў, якія ў сукупнасці з іншымі дзеяннямі з боку рэжыму, накіраванымі на пераслед грамадзян Беларусі і этнічных беларусаў за мяжой, утвараюць кантэкст злачынстваў супраць чалавечнасці, што здзяйсняюцца экстэрытарыяльна.
Руслан Варанкоў можа быць задаволены, мяркую, бо яго заява, якая дэманструе дзяржаўную палітыку пераследу беларусаў за мяжой, будзе ўважліва вывучаная – толькі не ў Варшаве, а ў Гаазе», – заявил Латушко.
Напомним, МИД Беларуси вручил временному поверенному в делах Польши ноту в связи с проведением шествия в Варшаве в годовщину выборов и конференции «Новая Беларусь». Следственный комитет объявил о новых уголовных делах в отношении участников акций беларусов за рубежом.