Фота: скрыншот відэа
«Clueless» — Анастасія Рыдлеўская выклала ў сеціва новую песню, у якой беларуская музыка і мастачка эксперыментуе са сваім гучаннем.
Анастасія Рыдлеўская праз «Clueless» урываецца ва ўрбаністычную стылістыку з больш дынамічнымі хаус-рытмамі, энергетычным вакалам, уплывам электра-попа і іншымі жанравамі элементамі.
«Clueless» па энергетычным напоры і музычных сплавах можна параўнаць да слыннай танцавальнай кампазіцыяй «Marry the night» Lady Gaga, але вядома, новы рэліз Рыдлеўскай — гэта менавіта новы рэліз Рыдлеўскай, з уласцівай толькі ёй вобразнай сістэмай.
У песні ёсць невялікае відэа, якое спявачка выклала ў Інстаграм. У ім Анастасія паўстае ў новым абліччы — дзяўчыны з ружовымі валасамі, што здымае сябе на камеру.
На гэтым тыдні на Reform.news вышла інтэрв’ю з творцай — у межах незалежнага арт-фестывалю Warsaw Gallery Weekend адкрылася персанальная выстава Анастасіі Рыдлеўскай як мастачкі. Пазнаёмііцца з гэтай іпастассю аўтаркі можна тут.
Паслухаць новы рэліз спявачкі тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram