Lady Gaga? Не, Анастасія Рыдлеўская. У беларускай выканаўцы выйшла новая дзёрзкая песня «Clueless»

Культура
Фота: скрыншот відэа

«Clueless» — Анастасія Рыдлеўская выклала ў сеціва новую песню, у якой беларуская музыка і мастачка эксперыментуе са сваім гучаннем.

Анастасія Рыдлеўская праз «Clueless» урываецца ва ўрбаністычную стылістыку з больш дынамічнымі хаус-рытмамі, энергетычным вакалам, уплывам электра-попа і іншымі жанравамі элементамі.

«Clueless» па энергетычным напоры і музычных сплавах можна параўнаць да слыннай танцавальнай кампазіцыяй «Marry the night» Lady Gaga, але вядома, новы рэліз Рыдлеўскай — гэта менавіта новы рэліз Рыдлеўскай, з уласцівай толькі ёй вобразнай сістэмай.

У песні ёсць невялікае відэа, якое спявачка выклала ў Інстаграм. У ім Анастасія паўстае ў новым абліччы — дзяўчыны з ружовымі валасамі, што здымае сябе на камеру.

На гэтым тыдні на Reform.news вышла інтэрв’ю з творцай — у межах незалежнага арт-фестывалю Warsaw Gallery Weekend адкрылася персанальная выстава Анастасіі Рыдлеўскай як мастачкі. Пазнаёмііцца з гэтай іпастассю аўтаркі можна тут.

Паслухаць новы рэліз спявачкі тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

  1. Локі

    Пры адназначнай падтрымцы ўсімі медыя ў кліпа няма нават 200 праглядаў. Не знаю, справа ў медыя ці такі ў якасці матэрыялу. 

    Ответить

Последние новости