Даследчая лабараторыя «Грыбніца» запрашае прыняць удзел у паўгадавой працы, прысвечанай даследаванню каланіяльных залежнасцяў і дэкаланіяльных практык у Беларусі, — паведаміла ініцыятарка праекта Антаніна Сцебур на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
Сустрэчы будуць арганізаваны ў афлайн-фармаце ў Варшаве з рэгулярнасцю раз на тыдзень.
Вынікам лабараторыі стане выданне кнігі, якая змяшчае здабыткі даследаванняў, канцэптуальныя напрацоўкі і разбор канкрэтных кейсаў адносна каланіяльнай оптыкі ў Беларусі.
«Сёння ў сувязі з узмацненнем рэпрэсій у Беларусі і поўнамаштабным уторгнаннем Расіі ва Украіну панятак «каланіялізм» стаў агульнай рамкай для асэнсавання тых працэсаў, якія адбываюцца ў краіне. Разам з тым гэты тэрмін з лёгкасцю выкарыстоўваецца не столькі даследчы_цамi, колькі правымі папулістамі, якiя вырываюць зручныя для сябе падыходы і оптыкі, выбудоўваюць новыя іерархіі і лініі выключэння, — пазначана ў апісанні праекта.
Лабараторыя прапануе разам даследаваць, якім чынам і праз якія канцэпты мы можам казаць пра каланіяльныя залежнасці ў дачыненні да Беларусі, паколькі відавочна, што Беларусь мае сваю спецыфіку і складаныя сеткі каланіяльных адносін. Разам на працягу паўгода мы будзем вывучаць тэорыю і аналізаваць канкрэтныя прыклады i такiм чынам паспрабуем распрацаваць гласарый, праз які можна гаварыць, даследаваць і выбудоўваць практыкі супраціўлення каланізацыйным працэсам у Беларусі».
Каб далучыцца, патрэбна толькі запоўніць анлайн-форму. Заяўкі прымаюцца да 8 лiстапада.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: