Курс, Хадановіч, Аркуш, Кудасава: на кніжным кірмашы ў Варшаве запланавана вялікая праграма ад незалежных беларускіх выдавецтваў

Культура
У якасці ілюстрацыйнай ваявы выкарыстана фота стэнду незалежных беларускіх выдаўцоў на кніжным кірмашы ў Беластоку.

25 траўня ў Варшаве распачынаецца Міжнародны кніжны кірмаш, які адбудзецца з удзелам незалежных беларускіх выдавецтваў. У Палацы культуры і навукі з 25 па 28 траўня будзе працаваць стэнд беларускай кнігі, а гэтаксама запланавана вялікая праграма прэзентацый кніжных навінак і сустрэч.

Уладзімір Арлоў, Андрэй Хадановіч, Аляксандр Кудрыцкі, Святлана Курс, Алесь Аркуш… — далёка не поўны пералік аўтараў і аўтарак сучаснай беларускай літаратуры, які выступяць на кірмашы.

А арганізаваў стэнд беларускіх выдавецтваў на культурнай падзеі ў Варшаве Цэнтр беларускай салідарнасці ў партнэрстве з Цэнтрам навуковых даследаванняў Польскай акадэміі навук у Берліне (CBH PAN w Berlinie) і пры падтрымцы Фундацыі Польска-Нямецкага Супрацоўніцтва (FWPN).

На сёння стаў вядомы поўны расклад выступаў і прэзентацый ад беларускіх выдавецтваў:

Пятніца, 26 траўня

  • Яўгенія Давідзенка — рэжысёрка. Чытанні тэкста «Пчала ў горле», абмеркаванне. Месца і час: зала Міцкевіча, 14.00-14.55.
  • Прэзентацыя кнігі «Побач» імпрынта “Skarynyčy” і сустрэча з суаўтарамі — паэткай Настай Кудасавай і мастачкай Сафіяй-Святланай Дземідовіч.
    Месца і час: стэнд незалежных беларускіх выдаўцоў, 17.00.
  • Сустрэча са Святланай Курс — беларускай пісьменніцай, перакладчыцай і журналісткай. Аўтарка кнігі “Па што ідзеш, воўча” выдавецкай ініцыятывы “Пфляўмбаўм”.
    Месца і час: стэнд незалежных беларускіх выдаўцоў, 17.00 -18.00.
  • Сустрэча з Паўлінай Скурко — жонкай журналіста і рэдактара незалежнай беларускай газеты «Наша Ніва» Андрэя Скурко. Прэзентацыя дзіцячых кніг Андрэя Скурко – кнігі вершаў “Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў” і перакладной кнігі “Добры доктар Будзь-здароў”.
    Месца і час: стэнд незалежных беларускіх выдаўцоў, 18.00 -19.00.

Субота, 27 траўня

  • Прэзентацыя кнігі Аляксандра Кудрыцкага “Казік з Каменнай горкі” выдавецтва «Янушкевіч».
    Месца і час: стэнд незалежных беларускіх выдаўцоў, 10.30 -11.55.
  • Сяргей Тарасаў — вядомы беларускі пісьменнік і гісторык. Прэзентацыя кнігі «Еўфрасіння, Афрасіння, Офрасіння Полацкая. Яе час, яе крыж » пра жыццё і таямніцы святой Еўфрасінні Полацкай.
    Месца і час: зала Міцкевіча, 12.00-12.55.
  • Аўтограф-сесія Дзмітрыя Гулецкага, даследчыка-нумізмата.
    Месца і час: стэнд незалежных беларускіх выдаўцоў 13.00 13.55.
  • Прэзентацыя кнігі прозы Алеся Аркуша «Тастамент Рагвалода», выдадзенай імпрынтам “Skarynyčy”.
    Месца і час: стэнд незалежных беларускіх выдаўцоў, 13.00-14.30.
  • Сустрэча з Паўлінай Скурко — жонкай журналіста і рэдактара незалежнай беларускай газеты «Наша Ніва» Андрэя Скурко. Прэзентацыя дзіцячых кніг Андрэя Скурко – кнігі вершаў “Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў” і перакладной кнігі “Добры доктар Будзь-здароў”.
    Месца і час: стэнд незалежных беларускіх выдаўцоў, 14.00-15.00.
  • Уладзімір Арлоў — вядомы беларускі паэт, пісьменнік і гісторык, перакладзены амаль на 20 моваў, лаўрэат Літаратурнай прэміі «Еўрапейскі паэт свабоды» (2010). Прэзентацыя аўтара, бэстсэлераў і нядаўна выдадзеных кніг выдавецтва “Камунікат”.
    Месца і час: зала Міцкевіча, 15.00-15.55.
  • Сустрэча са Святланай Курс — беларускай пісьменніцай, перакладчыцай і журналісткай. Аўтарка кнігі “Па што ідзеш, воўча” выдавецкай ініцыятывы “Пфляўмбаўм”.
    Месца і час: стэнд незалежных беларускіх выдаўцоў, 17.00-18.00.
  • Сустрэча з Андрэем Хадановічам — вядомым беларускім паэтам, перакладчыкам, літаратуразнаўцам.
    Месца і час: зала Міцкевіча, 18.00-18.55.

Нядзеля, 28 траўня

  • Прэзентацыя кнігі для дзяцей “Каток-пестунок” укладальнікам Васілём Дранько-Майсюком.
    Месца і час: стэнд незалежных беларускіх выдаўцоў, 11.00-12.00.

Нагадаем, стэнд беларускай кнігі мае нумар 168, уваход у Палац культуры і навукі з вуліцы Маршалкоўскай.

Сачыць за раскладам праграмы можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: