Купальскі Varušniak & Hučna Fest — два фэсты адбудуцца адначасова. Што выбраць?

Главное
Фота: Free Belarus Center

Не будзем корпацца ў падрабязнасцях, чаму два вялікія фэсты беларускай культуры запланаваныя на адзін дзень — 29 чэрвеня, але факт застаецца фактам: у бліжэйшую суботу ў Варшаве з 12.00 і на цэлыя суткі распачнецца Купальскі Varušniak, а з 13:00 і да 22:00 — пройдзе Hučna Fest на беразе Віслы.

Фэсты выклалі свае праграмы, якія ў многім розняцца, але дзесьці і перасякаюцца. Напрыклад, адмысловы сямейны адпачынак з актыўнасцямі для дзяцей прапануе Купальскі Varušniak, аднак калі іх бацькі — аматары літаратуры, мастацтва ці кіно, то іх можа прывабіць адмысловыя сустрэчы на Hučna Fest. З іншага боку, можна набыць квіток на начную праграму «Варушняка» і паспець штосьці ўхапіць на Hučna Fest — выступ, кніжку ці сувенір.

Купальскі Varušniak & Hučna Fest - два фэсты адбудуцца адначасова. Што выбраць?
Фота: Varušniak.

Купальскі Varušniak

На Купальскім фестывалі на трох сцэнах выступяць больш за 40 артыстаў на працягу 24 гадзін, у тым ліку Ягор Забелаў, SPIEVY, Shuma, KOOB, Наста Рыдлеўская. Chornabrova прадставіць альбом з элементамі штучнага інтэлекту. Поўны спіс тут.

Дзённая частка фестывалю прызначана для сямейнага адпачынку (з 12:00 да 18:00), а ноч — для аматараў тэхна.

Летні дэнс ладзіць Пікнік LTCŃ — на асобнай сцэне выступяць таленавітыя беларускія дыджэі і селекцыянеры музыкі. Таксама чакаецца: карагод пад адкрытым небам, урок купальскіх спеваў ад SPIEVY, смачная ежа, халоднае піва і ліманад, майстар-класы, вянкі, кветкі і флірт-гульні, арт-маркет і часовыя арнамент-тату ад AURA TATOO, дзіцячыя забавы з аніматарамі ў бярозавым гаі.

Пасля вялікага купальскага вогнішча распачнецца ноч тэхна з Campderschein, зорка ночы — Schwefelgelb.

Квіткі коштам ад 80 да 120 злотых можна набыць тут.

Купальскі Varušniak & Hučna Fest - два фэсты адбудуцца адначасова. Што выбраць?
Фота: Free Belarus Center

Hučna Fest

Hučna Fest пройдзе пад адкрытым небам у Варшаве з 13.00 да 22.00 на беразе Віслы каля варшаўскага Музея Сучаснага Мастацтва (Wybrzeże Kościuszkowskie, 22) з музычным канцэртам, літаратурнай сцэнай і пляцоўкай сацыяльных актыўнасцяў.

Літаратурную сцэну арганізатары ладзяць сумесна з ПЭНам – сёлета яна называецца «Бліжэй да цябе» і прысвячаецца беларускай жаночай і квір-літаратуры. Праграма літсцэны складаецца з чатырох блокаў.

Пройдзе прэзентацыя зборніка вершаў «Астралябія Божых таямніц» паэткі, мовазнаўцы Анхелы Эспіносы Руіс у музычным суправаджэнні Змітра Бартосіка і Юстыны Карпіловіч.

Падчас дыскусіі «Беларуская жаночая літаратура і яе сучасны стан» разам з Настай Кудасавай, Светай Бень, Ганнай Кандрацюк, Касяй Чэкатоўскай абмяркуюць пытанні асабістай і калектыўнай памяці, рэфлексіі над траўматычнымі падзеямі нядаўняга мінулага і пошуку стратэгій аднаўлення. Мадэраваць дыскусію будзе тоні лашдэн.

Ганна Янкута прадставіць сваю кнігу «Час пустазелля». Акторка Крысціна Дробыш правядзе з Ганнай размову на тэмы, што падымаюцца ў кнізе, і зачытае адтуль некалькі ўрыўкаў.

Пройдуць музычна-перфарматыўныя чытанні квір-літаратуры ў выкананні яе аўтар:ак – тоні лашдэн, Уладзя Гарбацкага, Артура Камароўскага, Светы Бень.

Паралельна будзе працаваць пляцоўкі публічных размоваў, дзе пройдзе прэзентацыя дзіцячага спеўніка Сяржука Добрушава, прэзентацыя новай беларускай краўдфандынг-платформы, дыскусія ад фонду BYSOL на тэму «З’ехаць ці застацца» і размова з мастакамі Цемрай і Аляксандрам Адамавым у мадэрацыі Вольгі Мжэльскай. Напрыканцы пройдзе размова з беларускім рэжысёрам і рэжысёркамі разам з VODBLISK Talk.

На музычнай сцэне сёлета выступяць Разбітае Сэрца Пацана, LEIBONIK, Syndrom Samazvanca і NOCHY. Вядучы — Мікіта Мелказёраў.

У Hučna Fest будзе анлайн-трансляцыя. Спасылка на жывую трансляцыю з’явіцца ў сацсетках фэсту.

Уваход на Hučna Fest вольны.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: