Тытулаваная п’еса Малгажаты Сікорска-Мішчук «Вялізка» – у прачытанні Купалаўцаў. 24, 25 і 26 чэрвеня на Scena Przodownik Teatru Dramatycznego адбудзецца прэм’ера новага спектакля ў пастаноўцы Аляксандра Гарцуева.
«Валізка» – тэкст адной з найвядомейшай польскіх драматургаў і сцэнарыстак. У 2009 годзе твор Малгажаты Сікорска-Мішчук быў адзначаны на XV Конкурсе на пастаноўку польскай сучаснай п’есы, і за гэты час быў пастаўлены на сцэнах шматлікіх тэатраў. Гэтым разам сваім бачаннем гісторыі пра тое, ці можам мы адмовіцца ад свайго траўмуючага мінулага, падзеліцца адзін з найвядомейшых беларускіх рэжысёраў – Аляксандр Гарцуеў.
«Часам кожнаму з нас хочацца выціснуць з памяці цяжкія моманты, жахлівыя ўспаміны, выкінуць іх у сметнік і развітацца назаўсёды. Ці магчыма гэта і ці варта? Ці ж не мінулае вызначае чалавека?
Франсуа Жако меў палову сэрца, адно лёгкае, адно вока. Ён цяжка дыхаў і не меў апоры ў жыцці. Франсуа здавалася, што яго наогул не існуе. Але аднойчы ён выправіўся ў музей катастрофы, каб адшукаць адказы і зрабіць нечаканае адкрыццё…», – прадстаўляюць спектакль на сваёй старонцы Купалаўцы.
У пастаноўцы задзейнічаны: Аляксандр Казела, Зоя Белахвосцік, Андрэй Дробыш, Валянціна Гарцуева, Зміцер Есяневіч.
Малгажата Сікорска-Мішчук – аўтарка твораў «Шайба», «Смерць чалавека-вавёркі», «Мэр», «Валізка», «Жалезная заслона», «Канец свету», «Мадонна», «Бруна Шульц: Месія», «Папялушка», «Шахеразада», «Кобра», «Польская мара» і іншыя. Скончыла факультэт журналістыкі і паліталогіі, гендарных даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта. Выпускнік сцэнарных студый Дзяржаўнай вышэйшай школы кіно, тэлебачання і тэатра ў Лодзі.
Аляксандр Гарцуеў – рэжысёр больш за 35 спектакляў у тэатрах Беларусі ды таксама за мяжой. Найбольш значныя пастаноўкі: «Людзі на балоце» І. Мележа, «Раскіданае гняздо» Я. Купалы, «Івона — прынцэса Бургундская» В. Гамбровіча, «Не мой» А. Адамовіча, «Ноч Гельвера» І. Вілквіста, «Кар’ера доктара Рауса» В. Марціновіча, «Любоў людзей» Д. Багуслаўскага, «Гусі-людзі-лебедзі» А. Бахарэвіча ды іншыя.
Набыць квіткі ўжо можна па спасылцы.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram