Культурніцкая кампанiя «Традыцыя» стварае віртуальную энцыклапедыю беларускіх музычных інструментаў

Культура
Скрын відэа.

«Традыцыя» займаецца развіццём, папулярызацыяй беларускай традыцыйнай культуры і пашырэннем ведаў пра яе. Нядаўна яе адмыслоўцы распачалі новы праект пра беларускі традыцыйныя музычныя інструменты. Праект увасобіўся ў серыю відэа, выкладзеных на Youtube-канале.

На Youtube-канале — сем відэа, прысвечаных старадаўнім музычным інструментам. Ад кожнага з іх атрымліваеш эстэтычнае задавальненне: знята вельмі прафесійна, а святло ўдала акцэнтуе дэталі.

Напачатку кожнага відэа распавядаецца пра абраны музычны інструмент, даецца яго падрабязная будова, а завяршаецца ўсё невялікім канцэртам, дзе ў руках майстра ён раскрывае ўсе свае найлепшыя якасці.

«Традыцыя» зняла віда пра скрыпку, дудку, бубен, колавую ліру, басэтлю, дуду і цымбалы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: