Культавы фестываль SPRAVA ў Белай Царкве зноў перанеслі

Культура
Фота: downshifter

У вёсцы Белая Царква на Віцебшчыне ўжо другі раз запар адмянілі папулярны міжнародны фэст SPRAVA — свята, накіраванае на ўзаемадзеянне з гістарычным і прыродным ландшафтам Беларусі сродкамі сучаснага мастацтва і музыкі.

— Фестываль пераносіцца на 2025 год па не залежных ад нас прычынах,патлумачылі арганізатары.

Фестываль пачынаўся як невялікі арт-пікнік, уладкаваны новымі жыхарамі Белай Царквы на паўвостраве каля вёскі, паступова ператварыўся ў цудоўны опэн-эйр Беларусі. У 2022 годзе, калі фестываль праводзіўся крайні раз, квіткі былі распрададзены задоўга да пачатку. Тады на фестывалі былі запланаваны пяць сцэн-прастор, тэатр, запіс падкаста, гутаркі з аўтарамі кніг, публічныя чытанні, ціхія экскурсіі, маркет рамеснікаў, майстар-класы, сустрэчы з арнітолагам і шмат іншых актыўнасцяў.

Цяпер арганізатары запрашаюць прыязджаць на паўвыспу, каб пазнаёміцца яшчэ з адным праектам — Sad Orchestra.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: