Дипломатический советник Светланы Тихановской Денис Кучинский рассказал, чего ждать от нового политического сезона. По его мнению, он может стать решающим.
«Спадзяемся, што верасень, новы палітычны сезон, ён пачнецца з добрых навін па вызваленні нашых беларускіх герояў і гераінь. Тут велізарную працу правяла амерыканская адміністрацыя, з якой мы разам працуем, і мы будзем працягваць тую працу да моманту, як не будзе вызвалены кожны і кожная з нашых гераіняў. Таксама будзем дбаць пра тое, як дапамагчы вызваленым палітзняволеным. Спадзяемся, што ў новым палітычным сезоне зможам павялічыць Міжнародны гуманітарны фонд, які дапамагае беларускім палітвязням.
Зразумела, што верасень гэта таксама Генасамблея ААН. І тут зноў Святлана Ціханоўская будзе прысутнічаць на адной пляцоўцы з прэзідэнтам Трампам з прэзідэнтам Зяленскім. Унікальная магчымасць пагаварыць з сусветнымі лідарамі ў кулуарах і вярнуць Беларусь таксама на павестку. Ну і зразумела, што новы палітычны звон для нас будзе ісці пад сцягам Украіны, і мы дасягнулі вялікіх поспехаў з украінскімі ўладамі і, зразумела, працягнем гэтае супрацоўніцтва. І тут вельмі важнае, канечне, тое, што лёс Беларусі таксама залежыць ад лёсу Украіны.
Ну і таксама будзем працягваць тую ж нябачную часам працу па дапамозе беларусам як унутры краіны, гэтак і за мяжой, з беларусамі ў Польшчы, у Літве, у іншых краінах, з легалізацыяй, з банкаўскімі рахункамі, з відамі на жыхарства. Таму праца працягваецца, праца ідзе. Гэта будзе вельмі важны палітычны сезон. І я думаю, што ён можа стаць сапраўды вырашальным як для Беларусі, гэтак і для Украіны», — сказал Кучинский в коротком ролике, опубликованном Офисом Тихановской.
