Kryvia? Radzima? Belalaland? Беларуская мастачка ў новай працы прапануе пафантазаваць наконт альтэрнатыўнай назвы Беларусі. Можна даслаць свой варыянт

Культура
Выява Беларусі з паста Надзі Саяпінай. Фота: сацсеткі мастачкі.

Беларуская мастачка Надзя Саяпіна ўжо каля месяца збірае ад сваіх суайчыннікаў альтэрнатыўныя назвы для Беларусі. Гэта апытанка з’яўляецца часткай яе новага праекта, прысвечанага даследаванню ідэнтычнасці і балючаму пытанню пазнавання нашай краіны ў міжнародным кантэксце.

Адкуль вы? З Бе-ла-ру-сі? Амаль кожны з беларусаў у замежжы меў магчымасць сустрэцца са здзіўленай рэакцыяй у дачыненні да назвы сваёй краіны. Аўтарка вядомых праектаў «Покуць», «Ліст да мамы», Надзя Саяпіна прапануе папрацаваць з гэтай праблемай, а таксама пафантазаваць над тым, а якую б назву магла б мець Беларусь «у альтэрнатыўнай рэальнасці».

Мастачка ўжо атрымала на свой запыт самыя разнастайныя і незвычайныя імёны — «Багна», «Eurocentria», «Крыўляндыя», «Ў», «404», «Сэрцалэнд». Reform.news вырашыў распытаць творцу наконт ідэі праекта, і што за ім стаіць.

Kryvia? Radzima? Belalaland? Беларуская мастачка ў новай працы прапануе пафантазаваць наконт альтэрнатыўнай назвы Беларусі. Можна даслаць свой варыянт
Надзя Саяпіна ў рэзідэнцыі Pilotenkueche, Ляйпцыг, 2022.

Як прызналася Reform.news Надзя Саяпіна, ідэя яе новай працы ўзнікла падчас працы ў Лабараторыі мастацкага даследавання сучаснай беларускай ідэнтычнасці. Праект, які быў створаны Аленай Рабкінай і яе фундацыяй ARSIF, сабраў беларусаў са сферы мастацтва і дызайну з васьмі розных краін. Некаторыя з яго ўдзельнікаў і ўдзельніц жывуць у іншых краінах ад нараджэння (але маюць беларускія карані), іншыя — эмігравалі толькі нядаўна, некаторыя — даўно. Але разам, у рамках Лабараторыі, дзеячы і дзяячкі культуры паспрабавалі паразважаць над тым, што сёння можна назваць беларускай ідэнтычнасцю.

Агулам было восем анлайн-сустрэч, у тым ліку с акадэмічнай эксперткай па захаванні культурнай спадчыны, а таксама практычныя заданні, якія мы кожны раз абмяркоўвалі ў новых парах. Было цікава абменьвацца і агульным, і розным у нашым досведзе і поглядах, — распавяла свае ўражанні ад Лабараторыі Надзя Саяпіна. — Мы дзяліліся поглядамі і разважаннямі пра беларускую ідэнтычнасць, разглядалі тэмы стэрэатыпаў, традыцый і сучаснасці, нацыянальных сімбалаў і культурнай спадчыны, афіцыйнай і неафіцыйнай самапрэзентацыі і айдэнтыцы.

Падчас гэтых сустрэч Надзю Саяпіну і зачапіла праблема ўспрымання назвы краіны.

Ад самага пачатку лабараторыі мы дзяліліся, у тым ліку, важнай праблемай, з якой пастаянна сутыкаемся, прадстаўляючы сябе ў міжнародным кантэксце: няведаннем назвы Беларусь / Belarus, неразуменнем, дзе гэтая краіна знаходзіцца, ці меркаваннем, што гэта частка Расеі. Вось гэтая балючае пытанне мяне і зачапіла.

Так творца пачала развіваць тэму свайго мастацкага выказвання, шукаць для яго форму, і нарадзіўся новы праект.

Мая праца агулам складаецца з двух напрамкаў, фармальна аб’яднаных тэхнікай вышыўкі, — тлумачыць аўтарка. — У адным я разглядаю і паказваю праз відэаінсталяцыю і цытаванне міжнародных назваў, якія былі ўтвораны перакладам спалучэнняў «Белая Расея», «Белая Русь», ці адаптацыяй рускай версіі назвы «Белоруссия». Тут падкрэсліваецца праблематычны сучасны кантэкст, калі афіцыйна прынятая назва «Belarus» часцей не ўжываецца на практыцы сярод насельніцтва іншых краін.

Kryvia? Radzima? Belalaland? Беларуская мастачка ў новай працы прапануе пафантазаваць наконт альтэрнатыўнай назвы Беларусі. Можна даслаць свой варыянт
Фрагмент працы Надзі Саяпінай. Мастачка вышывае назвы для Беларусі. Фота прадастаўлена творцай.
Kryvia? Radzima? Belalaland? Беларуская мастачка ў новай працы прапануе пафантазаваць наконт альтэрнатыўнай назвы Беларусі. Можна даслаць свой варыянт
Фрагмент працы Надзі Саяпінай. Мастачка вышывае назвы для Беларусі. Фота прадастаўлена творцай.

Другім напрамкам даследавання мастачкі акурат і стала думка пра альтэрнатыўную назву для Беларусі.

Я падумала: а што калі стварыць новую назву — тую, у аснове якой не будзе часткі з назвай іншай краіны ці старадаўняга дзяржаўнага ўтварэння? З якой не трэба будзе штосьці ўдакладняць ці распавядаць складанасці этымалогіі і гісторыі? Так я пачала развіваць гэту ідэю, і, як раблю ў сваім мастацтве заўсёды — я вырашыла запрасіць калектыўнае меркаванне на гэты конт — зрабіла апытанку.

Беларусы з цікаўнасцю адгукнуліся на запыт творцы і прапанавалі самыя розныя варыянты.

Хтосьці прапанаваў новыя словы — напрыклад, «Tutland». Хтосьці — звярнуўся да гісторыі і назваў ці канцэптаў, якія існавалі раней — напрыклад, «Kryvia», — дзеліцца Надзя Саяпіна. — Адны паставілся больш сур’ёзна і афіцыйна — прыйшоў адказ назваць Беларусь «Mižmorje». Другія — прапанавалі штосьці жартаўлівае ці саркастычнае — да прыкладу, «Бедарусь».

Таксама сярод тэндэнцый — спроба захаваць сувязь з сённяшняй назвай — праз пачатак «Bel» — «Belaria», ці спроба ахарактарызаваць тое, што гэта ёсць Бацькаўшчына — «Radzima», — дадае мастачка.

Kryvia? Radzima? Belalaland? Беларуская мастачка ў новай працы прапануе пафантазаваць наконт альтэрнатыўнай назвы Беларусі. Можна даслаць свой варыянт
Фрагмент працы Надзі Саяпінай. Мастачка вышывае назвы для Беларусі. Фота прадастаўлена творцай.

Трэба адзначыць, што ёсць вялікія супярэчнасці ў гэтым пытанні, — паразважала Надзя Саяпіна над тым, ці падабаецца беларусам, уласна, назва «Беларусь». — З аднаго боку, большасць любіць і шануе гэту назву і яе гісторыю, гэта дорага сэрцу, таму назвы прапануюцца хутчэй як фантазія. З іншага боку, шмат хто адчувае праблематыку і блытаніну, і лічаць что змена дапаможа, — удакладніла рэакцыю беларусаў на сваю прапанову аўтарка.

Творцу ў гэтым даследаванні цікавяць сэнсы, якія ўзнікаюць праз гульні словаў і словаўтварэнняў.

Заварожвае глядзець, як па-рознаму беларусы і беларускі маглі б назваць сваю краіну, — дзеліцца яна сваім фідбэкам на апытанку.

Са слоў мастачкі, яе даследаванне пакрысе завяршаецца, але пакуль яшчэ ёсць час даслаць свой альтэрнатыўны варыянт назвы для Беларусі ёй у сацсеткі.

Плён новага праекта Надзі Саяпінай будзе прадстаўлены на выставе «Няма ракі без вытокаў» («There is no river without sources»), якая стане вынікам працы Лабараторыі мастацкага даследавання сучаснай беларускай ідэнтычнасці. Выстава мусіць адкрыецца ўжо 4 красавіка ў берлінскай галерэі PAKD, (An d. Mole 9, 10317 Berlin).

Kryvia? Radzima? Belalaland? Беларуская мастачка ў новай працы прапануе пафантазаваць наконт альтэрнатыўнай назвы Беларусі. Можна даслаць свой варыянт

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

  1. МКД

    шмат-шмат год існуе невялікая, але актыўная суполка людзей, якія ўпарта  з нагоды і без нагоды пішуць ў каментарах, што ўсе праблемы Беларусі — з-за назвы і трэба вяртаць назву «Літва» і тады ўсё будзе «ад мора да мора».  Іх лічаць маргіналамі. 

    А тут — маладыя і модныя-саўрыменныя робяць тое ж самае, толькі яшчэ больш спрошчана —  з нагоды, што  ім «складана тлумачыць іншаземцам што Беларусь ≠ расія» праз агульны корань назвы «русь». Ну клас — давайце абмяркоўваць замену нашай назвы з прычыны, што  Надзе Саяпінай на рэзідэнцыях нязручна тлумачыць іншамоўным калегам, што яна не маскоўка. 

    Надзя, а нічога што Украіну (якая дарэчы з’яўляецца рэальнай гістарычнай спадкаемцай назвы Русь) іншаземцы усё адно блыталі і блытаюць з расіей ці лічаць яе часткай з дробнымі асаблівасцямі? Хаця назва «Украіна» слова «Русь» не ўтрымлівае. Дык можа праблема не ў назве? 

    Вы самі та сабе кім ідэнтыфіцыруйце? Беларусь — вы наогул уважаеце яе сваёй краінай? Ці гэта нейкі знешні аб’ект для даследвання с оптыкі еўракасмапалітаў?

    І прэзентаваць нас немцам як людзей, якія нават ўласную назву сваёй краіны (!) не лічаць чымсьці каштоўным і годным абароны — вы ўпэўнены, што нам дапаможа такая «культурная дыпламатыя»? Да рэальна вынікае, што мы — правінцыя расіі з ідэямі сепаратызму на пачатковай стадыі выбара назвы. 

    Ответить
  2. ЮГ )))

    Возьми и назови Мукшания у нас тоже такая речушка осталась в Украине с одного истока течёт правда с глубины 240 метров на картах от Гугл можно было смотреть — глубже не было видно и мега-полис там построим аж на 15 миилионов людей — дерзай ))) Верю в позитив — стоимость проэкта где то так 1 биткоин по цене 1000000 $ для человека, Дурова ещё можно потрясти для осушения грунтов, Королеву Марго и так всех кто очень любит деньги     …         Удачи Вам Надя 

    Ответить
  3. Агата

    Мне цікава, у які момант падчас чарговага распілу гранта аўтарак настолькі паплавіла, што яны вырашылі, што праблема Беларусі — у яе назве. І што трэба «пафантазаваць» на тэму новай назвы. Адсутнасць краіны на культурнай мапе — гэта натуральны вынік дзейнасці такіх аўтарак, як Саяпіна і Рабкіна, што насамрэч не маюць аніякай ідэнтычнасці: толькі жаданне тусіць на рэзідэнцыях і атрымоўваць рэсурсы ад фондаў на гэта. Вы не стварылі нічога, каб вас пачалі пазнаваць. У вас няма ніякіх ідэй. Вы не асэнсоўваеце рэальнасць — ані сваю ўласную, а не еўрапейскую, дзе вы зараз расчапляецеся. Таму ў вас няма ідэй і вы не здольны стварыць нешта, каб Беларусь пачалі пазнаваць. Вы проста падстройвайцесь пад тое, на што даюць фінансы. Той выпадак, калі срань робяць адны, а сорамна — мне.

    Ответить

Последние новости