У пачатку новага года ў польскім выдавецтве “Славянка” (Slowianka) выходзіць першая кніга Маляваныча (Аляксандра Ждановіча) — вядомага беларускага акцёра, казачніка з Калыханкі, настаўніка Дабрыні.
«Вой-ёй-ёй…Дрыжыкі… Вось не думаў стаць п і с ь — п і с ь — м е н н і к а м у свае 100 гадоў. Гонар мяне так і распірае… Ну, як ты, браце Хэм?! І так па-свойскі яго па плячы папляскаць! Мы з ім на сяброўскай назе… Карацей, народ, налятайце: Перадзамова адкрытая!» — анансаваў выхад сваёй кнігі Аляксандр Ждановіч.
Казка для дзяцей мае назву «Кропля ў космасе».
«Пра што мараць хлопчыкі і дзяўчаткі? Пра порцыю смачнага марозіва? А можа, пра новы смартфон ці камп’ютарную гульню? А ці ведаеце вы, пра што марыла адна гарэзлівая дажджавая Кропля, калі ляцела са страшэннай вышыні на зямлю? Даведаецеся пра гэта і яшчэ пра шмат што, прачытаўшы казку «Кропля ў космасе», — распавядаецца ў анатацыі да выдання.
![«Кропля ў космасе»: Маляваныч напісаў кнігу](https://reform.news/wp-content/uploads/2023/12/malyavanych1.jpeg)
Выхад кнігі плануецца ў лютым 2024 года, але замовіць яе можна ўжо зараз.
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: