Маргарыта Ляўчук анансавала канцэрт дуэта «Красная зелень» у Варшаве. Спявачка размясціла вітальнае відэа са сваім сынам Максімам у сацсетках, у якім запрасіла гледачоў на будучую імпрэзу.
«Едінственны і непаўторны кватэрнік у Варшаве. 20 мая у 19.00 у бары Beer Station, — з песняй распавяла пра дату будучага вечара на трасянцы выканаўца. — Варшава, мы вы ждем. Бярыце з сабой плюс аднаго», — сказала Маргарыта з сынам на руках і пацвердзіла, што Андрэй Павук таксама будзе.

«Красная зелень» — сатырычны дуэт опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук і музыкі, блогера Андрэя Павука, які жорстка высмейвае аўтарытарны беларускі рэжым і яго прадстаўнікоў. За творчасць удзельнікі гурта атрымалі ад уладаў Беларусі у суме 18 гадоў зняволення. Гэты момант нагадалі ў запрашэнні на канцэрт: «Красная Зелень» атрымаў гастрольнае удаставірэніе ад Брэсцкага СК срокам у сумме на 18 лет і зладзіць едзіны і непаўторны кватэрнік у Варшаве пад назвай «Можам Паўтарыць».
Набыць квіткі на імпрэзу можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram