Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць на платформе «Кніжны воз»
Reform.news · 24 марта 2023, 15:24
https://reform.news/knigu-algerda-baharjevicha-tjeatr-shchaslivyh-dzjacej-mozhna-pasluhac-na-platforme-knizhny-voz/Пра прэм’еру кнігі Альгерда Бахарэвіча расказалі на стронцы платформы для беларускіх аўдыякніг «Кніжны воз» у Фэйсбуку.
«Беларускае фэнтэзі з элементамі трылеру. Дзіцячая кніга, якую, спадзяецца аўтар, будзе цікава прачытаць і дарослым, — паведамляецца ў анатацыі. — Як выбрацца з пасткі, не маючы ні тэлефона, ні зброі, і знайсці зніклых сяброў? Колькі твараў у туману? Што такое гісторыя — і калі канчаецца мінулае? Якую таямніцу хаваюць нашыя бацькі — і ці чуе нас Бог, калі мы маўчым? Гэтымі пытаннямі задаюцца героі кнігі, Лявон, Анцік і Юля, нечакана апынуўшыся ў таямнічым краі, які не знойдзеш ні ў Вікіпедыі, ні на школьных мапах».
Паслухаць кнігу можна тут.
Агучыў: Алег Гарбуз.
Апрацоўка гуку: Дзмітрый Фрыга.
Вокладка: Кацярына Дубовік.
