Карціна беларускага мастака трапіла ў селекцыю Лонданскага арт-біенале

Культура
Фота: londonbiennale.co.uk.

Творы больш за 400 мастакоў з усяго свету былі адабраныя для Лонданскага арт-біенале, якое адкрыецца для публікі на King’s Road у Чэлсi 27 ліпеня. Сярод работ аўтараў больш за 80 нацый і карціна беларускага мастака Андрэя Духоўнікава «Дзве душы».

Лонданскае арт-біенале — гэта выстава музейнага ўзроўню, якую курыруюць Міжнародная канфедэрацыя мастацтвазнаўцаў, Мастацкі музей К’янчана і Галерэя Гальярдзі. У экспазіцыі прадстаўлены ўсе плыні мастацтва: ад жывапісных твораў — да лічбавага мастацтва.

«Галерэі, крытыкі і кліенты могуць праглядаць і ацэньваць творы мастацтва з усяго свету, ад Вялікабрытаніі да ЗША, Кітая да Паўднёвай Афрыкі, ад Нарвегіі да Італіі, з рознымі культурамі, стылямі, ідэямі і мастацкімі выразамі, якія прадстаўляюць свет мастацтва у сваёй глабальнай паўнаце, — азначаецца на сайце інстытуцыі. — Усе лонданскія галерэі будуць запрошаны на біенале, якое праходзіць побач з іх штаб-кватэрай і вокнамі галерэй».

Карціна беларускага мастака трапіла ў селекцыю Лонданскага арт-біенале
Карціна Андрэя Духоўнікава «Дзве душы», якая была адабрана для ўдзелу. Твор 2016 года.

Сёлета пройдзе 6-я эдыцыя выставы. І традыцыйна, за дзень да публічнага адкрыцця экспазіцыі, на адмысловай цырымоніі ўзнагароджання будуць адзначаны найбольш адметныя работы аўтараў біенале. Галоўная мастацкая прэмія London Art Biennale — 5000 фунтаў стэрлінгаў. Пераможцы ў асобных намінацыях атрымаюць узнагароджанне ў 1500 фунтаў стэрлінгаў.

Андрэй Духоўнікаў атрымаў пацверджанне ўдзелу ў міжнароднай падзеі яшчэ ў чэрвені. Сёння ён запрашае ўсіх беларусаў завітаць у Старую ратушу Чэлсі, дзе адбудзецца выстава, каб пазнаёміцца як з работамі іншых мастакоў, так і сваёй карцінай, якая прайшла жорсткі адбор.

Вольны ўваход на London Art Biennale  — з 27 па 30 ліпеня. 

Карціна беларускага мастака трапіла ў селекцыю Лонданскага арт-біенале
Афіша падзеі.

 

 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: