Канцэрт-сустрэча беларускіх, латвійскіх і польскіх дудароў сёння адбудзецца на Падляшшы

Культура
Дудар Віталь Воранаў распавядае пра беларускую дуду на фестывалі ў Партугаліі. Фота: фейсбук музыкі.

«Сустрэча дудароў, лірнікаў і спевакоў» ладзіцца на гэтых выходных — 2 і 3 верасня — у вёсках Радзівілаўка і Раманаўка на Падляшшы. На падзею, арганізаваную Таварыствам Музея малай Айчыны ў Студзіводах, з’ехаліся больш за тузін музыкаў з трох краін.

Так, у канцэрце-сустрэчы ў Радзівілаўцы прымаюць удзел: Абра з Латвіі; Сяргей Доўгушаў, Віталь Воранаў і гурт «Суквецце» з Беларусі, Вольга Ляўба, Томаш Кіціньскі, Кацярына Ціханюк, Сяргей Лукашук і гурты «Жэмэрва і Осочнікі», «Крыніца», «Верасы», «Новіна» з Польшчы. Свята распачнецца сёння а 15.00.

У Раманаўцы дударская грамада пачне выступ заўтра, 3 верасня, а 14.00. Склад удзельнікаў свята папоўніцца яшчэ польскімі артыстамі: Omorfos, Orlanie і Jaryna.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: