Каманда Менскай урбаністычнай платформы запускае аўдыяэкскурсіі па беларускіх гарадах

Культура
Фота: mienskurban.space

Каб паўдзельнічаць ва «урбан-шпацырах», трэба фізічна прысутнічаць у абраным месцы, а таксама мець з сабой зараджаны тэлефон і навушнікі, каб слухаць экскурсію і глядзець фотаздымкі.

«Уявіце сабе, — рэкламуюць праект арганізатары. — У любы дзень, у любы час, у адзіноцтве ці з сябрамі, вы шпацыруеце па малавядомых мясцінах свайго горада, у вашых слухаўках — прыемны голас, які распавядае пра атмасферныя старыя кнігарні, незвычайныя скульптуры з мазайкай, будаўнічыя рэформы і іншыя цікавосткі».

Першая экскурсія — раён Мухля ў Мінску. Для шпацыра абраныя ўнікальныя і нечаканыя кропкі, якія дазволяць па-іншаму зірнуць на гарадскія прасторы. Нулявая кропка экскурсіі — станцыя метро «Грушаўка». Адразу пасля выхаду са станцыі трэба націснуць на «плэй» і пачаць з нулявога аўдыя. У ім — агульныя даныя пра раён. Пасля прапануюць прагуляцца па «Розачцы», паслухаць пра мясцовую тапаніміку, зайсці ў Медычны квартал і завітаць у кнігарню «Эрудыт».

Ініцыятары абяцаюць рыхтаваць экскурсіі не толькі па Мінску, але і па іншых гарадах.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: