Reform.news

Каманда «Кніжнага воза» запісала нецэнзураваную аўдыяверсію «Каласоў пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча

Reform.news · 26 марта 2025, 12:25

https://reform.news/kamanda-knizhnaga-vozu-zapisala-necjenzuravanuju-a-dyjaversiju-kalaso-pad-sjarpom-tvaim-uladzimira-karatkevicha/

«Кніжны воз» запісаў найноўшую аўдыяверсію рамана «Каласоў пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча. Мінімум цэнзуры, максімум класікі, паведамляе каманда ў сацсетках.

Каманда працавала над кнігай больш за год, прыклаўшы ўсе магчымыя намаганні, каб выдаць сапраўды найноўшую нецэнзураваную аўдыяверсію легендарнага раману Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім».

Аўтаркай ідэі стварэння аўдыякнігі і ўкладальніцай праекта стала Алеся Сёмуха, хросная дачка Уладзіміра Караткевіча.

Рэдактарам запісу, акрамя сталых чальцоў каманды «Кніжнага возу», стаў Сяргей Шупа, разам з якім удалося стварыць максімальна дакладны запіс.

Музыку напісала Вольга Падгайская.

Апрацоўкай гуку займаўся Аляксандр Зелянеўскі.

Агучылі Аляксандр Леановіч і Галя Костка.

Першыя два раздзелы можна бясплатна слухаць у аплікацыі «Кніжны воз». Працяг абяцаюць выкладаць штотыдзень.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий