Адукацыйная ініцыятыва «Беларуская Акадэмія» ў партнёрстве з кампаніяй “Кадравы рэзерв для новай Беларусі” абвяшчае набор на навучанне 2023/2024 па спецыяльнасці “Адміністраванне ў дзяржаўных органах, самакіраванні і бізнесе”.
Навучанне на базе «Вышэйшая Школа менеджэраў у Коніне» (Wyzsza Szkola Kadr Menedzerskich, Wydzial Zamiejscowy — Bialystok) прадугледжвае:
- ступень бакалаўра (3 гады / 6 семестраў),
- мова навучання беларуская / руская / польская;
- навучанне стацыянарнае, з выкарыстаннем адукацыйных платформ для анлайн-навучання,
- пры стацыянарным навучанні заняткі праводзяцца ў працоўныя дні ў вячэрні час,
- час правядзення анлайн-заняткаў і расклад узгадняецца са студэнтамі,
- атрыманне дыпломаў еўрапейскіх ВНУ, прызнаных міжнароднай супольнасцю,
- навучанне платнае (бакалаўрыят — 1000 еўра ў год), але прадугледжаны скідкі за навучанне, напрыклад, да 100% пры наяўнасці карты паляка.
Падача дакументаў у электронным выглядзе да 15.09.2023 (e-mail: [email protected]).
Таксама «Беларуская Акадэмія» прадастаўляе іншыя магчымасці:
- ступень бакалаўра / магістра па розных спецыяльнасцях,
- постдыпломная адукацыя,
- гадавая віза ў ЕС,
- магчымасць легальнай працы ў Польшчы.
Спасылка на рэгістрацыю.
Калі вы далучыцеся і да кампаніі “Кадравы рэзерв”, мы дапаможам вызначыцца Вам са спецыяльнасцю, сфармаваць неабходную колькасць удзельнікаў абранага курса, каб навучанне распачалося сваечасова.
А таксама прапануем дадатковыя магчымасці для Вашага прафесійнага росту і развіцця (каштоўныя веды ў галіне дзяржаўнага і мясцовага кіравання і ўнікальную магчымасць прайсці стажыроўкі ў дзяржавах Еўрапейскага саюза).
Далучыцца да каманды.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: