Юбілейны канцэрт барда і паэта Віктара Шалкевіча адбудзецца ў Варшаве

Культура
Фота: facebook.com/pikpodlaskie.

«А на Пярэсьпе музыка іграе. Народ стаіць і толькі пазяхае, Бо нейкія засранцы папсавалі танцы, Худыя, як цьвікі, кажуць, што бальшавікі», — гэта радкі з вядомай песні беларускага барда Віктара Шалкевіча «Кароткая гісторыя Беларусі». 22 лютага ў TR Warszawa (ul. Marszałkowska, 8) адбудзецца вялікі канцэрт шоўмена, актора і паэта, на якім прагучаць старыя і новыя хіты.

У лютым Віктару Шалкевічу споўнілася 65 гадоў. Жывыя выступы выканаўцы — вялікая ўдача, бо яны заўжды зараджаюць на добры настрой.

Юбілейны канцэрт барда і паэта Віктара Шалкевіча адбудзецца ў Варшаве

Віктар Шалкевіч, які нарадзіўся ў вёсцы Поразава ў Беларусі, вырас на сумежжы беларускай, польскай і габрэйскай культур. Творчасць беларускага барда шырока вядома беларусам – у даробку музыкі і актора дзесяць альбомаў, пяць фільмаў, мностваў адзнак на музычных фестывалях, а гэтаксама міжнародная ўзнагарода, кавалерамі якой з’яўляюцца Ян Павал II,Астрыд Ліндгрэн, Стывен Спілберг ды іншыя творцы – Ордэн усмешкі. Творца вядомы філософскімі, вострымі, а таксама, у першую чаргу, дасціпнымі песнямі, у якіх адлюстроўваецца гісторыя беларусаў і Беларусі.

Набыць квіткі на юбілейны канцэрт барда можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: