Экспанаты Музея беларускай паэткі Яўгеніі Янішчыц перададуць у Пінск

Культура
Яўгенія Янішчыц. Фота: lit-bel.org

Пасля інфармацыі аб ліквідацыі школьнага музея Яўгеніі Янішчыц паўстала хваля занепакоенасці і абурэння. Навіна выклікала рэзананс, піша «Наша Ніва».

Як стала вядома, Міністэрства культуры РБ паведаміла, што ў адпаведнасці з Кодэксам РБ аб культуры лічыць мэтазгодным народны музей Яўгеніі Янішчыц перадаць Музею Беларускага Палесся горада Пінска, які ў сваю чаргу ўжо даў згоду прыняць новую калекцыю.

Пастанова чакае фармальнага зацвярджэння яшчэ ў адной інстанцыі — на кастрычніцкім пасяджэнні Пінскага райвыканкама павінна быць прынята рашэнне аб перадачы экспанатаў Музею Беларускага Палесся.

«Добра, што музей будзе. Кепска, што згубіцца ў дзясятках залаў музея Беларускага Палесься.

Шкада, што музей у Мерчыцах, дзе вучылася Паэтка, ня ўзяў да сябе экспазіцыю. Усё ж, можна было б тады і ў Мінску стварыць музей, дзе Яўгенія Янішчыц вучылася, працавала, жыла і загінула», — каментуе рашэнне пісьменніца Аксана Спрынчан.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости