«Яшчэ больш кніг і магчымасцей». Фонд Kamunikat.org абнавіў сайт і прапануе новыя ініцыятывы

Культура

Фонд Kamunikat займеў абноўленую версію сайта.

Kamunikat.org — гэта самая вялікая беларуская анлайн-бібліятэка. На гэты момант Камунікат утрымлівае на сваёй пляцоўцы матэрыялы ў розных фарматах – тэксты, аўдыя, відэа, pdf, ePub і mobi. На сёння для чытачоў дасяжныя больш за 55 000 публікацый.

Таксама запускаецца шэраг літаратуных ініцыятыў. Сярод іх, напрыклад, запіс і выданне аўдыякніг сучасных беларускіх аўтараў — Андрэя Федарэнкі, Уладзіміра Арлова, Барыса Пятровіча, Алеся Аркуша, Артура Клінава, Валеры Гапеева і іншых.

Камунікат арганізуе таксама літаратурныя івэнты. Гэтак сёлета адбыўся еўрапейскі тур з Уладзімірам Арловым — больш за 10 гарадоў у чатырох краінах (Польшча, Нямеччына, Італія і Літва). Але мэта такіх імпрэзаў, дзе б яны ні праходзілі, не толькі выключна культурніцкая. Гэта заўсёды нагода для аб’яднання беларусаў і сустрэч з беларускай дыяспарай, з тымі людзьмі, якія не па сваёй волі з’ехалі з Беларусі.

Камунікат працягвае і свой амбітны праект — выданне аўдыяверсіі «Галасоў утопіі» нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч. Апублікаваныя ўжо тры кнігі серыі: «У вайны не жаночы твар», «Апошнія сведкі», «Цынкавыя хлопчыкі». Перад намі чарговыя «Чарнобыльская малітва» і «Час сэканд-хэнд». Упершыню выходзяць яны па-беларуску і без цэнзуры.

Аднак асноўным кірункам працы Камуніката застаецца збор і захаванне кніг і перыёдыкі, якія выходзяць па-беларуску ці пра Беларусь.

Акрамя таго, сайт стаў максімальна сучасным, дзякуючы новаму дызайну і аптымізацыі пад самыя розныя дэвайсы і прылады. Таксама хутчэй сталі загружацца старонкі і выданні.

«Нягледзячы на тое, што Міністэрства інфармацыі РБ заблакавала асноўны сайт «Камуніката» ў Беларусі, наша каманда і надалей плануе актыўна працаваць для беларусаў, знаёміць з айчыннай літаратурай, яе навінамі і навінкамі«, — піша каманда фонда.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news (ранее REFORM.by)


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: