Яшчэ адно жыццё «Музы» — фармацыя s o ż выпусціла дэбютны сінгл

Культура
Фрагмент вокладкі сінгла.

Сайд-праект гомельскага калектыву Soż — фармацыя s o ż — выклаў у сеціва дэбютный сінгл Muza.

Запісалі трэк музыкі Байсан (Алесь Плотка), Бензін (Іван Марозька) і Павел Пракапенка.

Напісана песня на верш «Муза» Алеся Плоткі, і трэба дадаць, што гэта ўжо чацвёртая рэінкарнацыя твору беларускага паэта. У пачатку 2010-тых кампазіцыю на гэты верш выканаў гомельскі аўтар Вigi, у 2014 годзе «Муза» прыйшлася даспадобы Насце Шпакоўскай, лідарке гурта Naka — і яна стварыла сваю кампазіцыю на гэты тэкст. Гэтым разам «Муза» атрымала невялікую рэдакцыю і моўнае пераўвасабленне — з беларускай на польскую яе перастварыла перакладчыца Міра Лукша.

Што атрымалася? Muza, апранутая ў жорсткі сінці-рок s o ż a, набыла аблічча… галаграмы. Горад, пустэча, віскі, і муза, якая ўжо даўно не мучыць, а ператварылася, як і свабода, у лічбавы прывід. Нечаканы шпацыр па прасторы амаль «Таго, хто бяжыць па лязе», аднак з прывязкай да беларускіх рэалій. «Jesteś nikim, Tak ja ja», — радок, які гучыць часцей за рэфрэн.

Паслухаць сінгл на розных платформах (і выбудоваць сваі асацыяцыі на трэк) можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: