Сцэна са спектакля "Альпы. Сорок первый" паводле твору "Альпійская балада" Васіля Быкава. Пастаноўка на рускай мове ідзе ў ЦЮГу. Конкурс п'ес пра герояў партызанскага і падпольнага руху, па меркаванні Міністэрства культуры, мусіць дапоўніць рэпертуар беларускіх тэатраў спектаклямі патрыятычнай тэматыкі. Крыніца фота: beltuz.by.
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ладзіць яшчэ адно мерапрыемства ў мэтах патрыятычнага выхавання грамадзян. З 1 красавіка па 8 снежня ў Беларусі пройдзе рэспубліканскі конкурс п’ес для тэатраў аб героях партызанскага і падпольнага руху Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Сярод мэтаў конкурсу таксама — і ўзбагачэнне рэпертуару тэатраў спектаклямі ваенна-патрыятычнай тэматыкі па п’есах сучасных аўтараў.
Арганiзатарамі мерапрыемства выступаюць Мiнiстэрства культуры, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі.
Аўтарам прапануюцца наступныя тэмы для рэалізацыі:
Па выніках працы журы, склад якога вызначыць Міністэрства культуры, з 2 лістапада па 8 снежня будуць абраныя сем пераможцаў конкурсу. Яны атрымаюць грашовую прэмію ў памеры 60 базавых велічынь, а таксама п’есы аўтараў-пераможцаў будуць перададзены ў беларускія тэатры для пастаноўкі ў 2024-2025 гадах.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram