Яшчэ адна ініцыятыва Мінкульта — заснаваны конкурс п’ес для тэатраў аб героях партызанскага руху ў час Вялікай Айчыннай

Культура
Сцэна са спектакля "Альпы. Сорок первый" паводле твору "Альпійская балада" Васіля Быкава. Пастаноўка на рускай мове ідзе ў ЦЮГу. Конкурс п'ес пра герояў партызанскага і падпольнага руху, па меркаванні Міністэрства культуры, мусіць дапоўніць рэпертуар беларускіх тэатраў спектаклямі патрыятычнай тэматыкі. Крыніца фота: beltuz.by.

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ладзіць яшчэ адно мерапрыемства ў мэтах патрыятычнага выхавання грамадзян. З 1 красавіка па 8 снежня ў Беларусі пройдзе рэспубліканскі конкурс п’ес для тэатраў аб героях партызанскага і падпольнага руху Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Сярод мэтаў конкурсу таксама — і ўзбагачэнне рэпертуару тэатраў спектаклямі ваенна-патрыятычнай тэматыкі па п’есах сучасных аўтараў.

Арганiзатарамі мерапрыемства выступаюць Мiнiстэрства культуры, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі.

Аўтарам прапануюцца наступныя тэмы для рэалізацыі:

  • подзвіг удзельнікаў Мінскага падполля;
  • гераічныя падзеі партызанскага і падпольнага руху ў Беларусі;
  • біяграфічныя п’есы аб Героях Савецкага Саюза – арганізатарах і ўдзельніках партызанскага і падпольнага руху на Беларусі.

Па выніках працы журы, склад якога вызначыць Міністэрства культуры, з 2 лістапада па 8 снежня будуць абраныя сем пераможцаў конкурсу. Яны атрымаюць грашовую прэмію ў памеры 60 базавых велічынь, а таксама п’есы аўтараў-пераможцаў будуць перададзены ў беларускія тэатры для пастаноўкі ў 2024-2025 гадах.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: