«Яна застаецца цалкам свабодным чалавекам і цяпер»: Пукст, Сямашка, Дабравольская — пра Алу Пугачову

Культура
Фота: kino-teatr.ru.

Reform.news усё ж такі не здолеў прайсці міма 75-годдзя Алы Пугачовай. Спявачка, песні якой засталіся ў музычных плэерах многіх людзей і пасля пачатку ўварвання Расіі ва Украіну, і сёння застаецца асобай, якая выклікае павагу. Меркаваннямі пра феномен выканаўцы, яе музыку, а гэтаксама любімымі кампазіцыямі Алы Барысаўны падзяліліся з нашым парталам музыкі Віктар Сямашка, Паліна Дабравольская і Сяргей Пукст.

«Ня толькі Артыстка зь вялікае літары, але й у ня меншай меры Авантурыстка»

Віктар Сямашка, музыка, паэт, музычны крытык, лідар гурта «Фантастычныя плыўцы»

«Яна застаецца цалкам свабодным чалавекам і цяпер»: Пукст, Сямашка, Дабравольская — пра Алу Пугачову
Фота: сацсеткі фестываля «Прадмова».

— Ала Пугачова для мяне як няспыннае адкрыцьцё. Гэта пачалося з грампласьцінак, што гучэлі ў нашым доме ў 1980-х. Асабліва запомніўся двайнік «Как тревожен этот путь» з рэнэсанснай вокладкай і песьнямі на прыджазаваную музыку Райманда Паўлса. Хаця большая частка трэкліста на тым альбоме — аўтарская музыка Пугачовай, што яе й вылучала з шэрагу савецкіх артыстаў эстрады. Ня толькі моцны голас, акторская падача ды, вядома, амбіцыі.

Дарэчы, Пугачова ня толькі Артыстка зь вялікае літары, але й у ня меншай меры Авантурыстка. Я моцна зьдзівіўся, калі дазнаўся, што Барыс Гарбанос, пазначаны сярод аўтараў на іншай, дастаткова рок-н-рольнай кружэлцы «Зеркало души», — гэта сама Пугачова. Яна пайшла на такую містыфікацыю, каб абысьці бюракратычныя перашкоды. Нават здымак у гэтым вобразе ёсьць! У псэўданіме, пэўна, хаваўся намёк на яе беларуска-літвацкія карані, што для мяне таксама было нечаканкай. Калі нехта ўпершыню паслухае «Бубен шамана» з таго альбома, думаю, як і я ў свой час, будзе агаломшаны. 

Зусім непазнавальная Пугачова ў самых першых запісах 1960-х гадоў. Напрыклад, у песьні «Робот». Ну, і што яна сьпявае пад гітару ў да болю вядомай навагодняй камэдыі Разанава, таксама доўгі час не афішавалася. З апошніх адкрыцьцяў для мяне той факт, што Пугачова магла выканаць ролю Мэфістофеля ў кантаце Шнітке. Плянавалася, што ў кульмінацыі яна пройдзе да сцэны праз залю, сьпяваючы ў мікрафон шлягерную мэлёдыю. Аднак кантату забараніў Саюз кампазытараў СССР пасьля першае ж рэпэтыцыі. Па сутнасьці, сьпявачка пражыла на сцэне некалькі жыцьцяў, дасягнула ўсяго, чаго хацела, засталася назаўжды няскоранай на гэтым п`едэстале й незалежнай.

***

Выбар музыкі —  песня «Маэстра».

«Для мяне Пугачова ніколі не асацыявалася з «саветчынай»

Паліна Дабравольская, акторка, рэжысёрка, музыка, аўтар праекта CHORNABROVA

«Яна застаецца цалкам свабодным чалавекам і цяпер»: Пукст, Сямашка, Дабравольская — пра Алу Пугачову
Фота: сацсеткі спявачкі.

— Я магу сказаць, што калі ты вучышся і маеш сувязь з тэатрам ды з музыкай у тэатры, то без такой асобы як Ала Пугачова нікуды не дзецца — у любым разуменні гэтага слова. Я вучылася на акторку драматычнага тэатра, і ў кожным семестры былі экзамены па спевах, — без скарбніцы песень Алы Барысаўны не адбывалася нічога. Прызнацца, мне заўсёды хацелася спяваць моцныя песні моцных жанчын, бо мае амплуа — характарная акторка драматычнага тэатра. Таму, калі я паступала ва Акадэмію, то спявала яе «Маналог». І потым для сябе выконвала «Не открекаются любя», «Женщина, которая поет». Дадам, што мае захапленне выклікала не толькі Ала Барысаўна, — у маім рэпертуары былі песні Жаны Агузаравай, Лайзы Мінелі, Эдыт Піяф. Але музыка Пугачовай была мне вельмі блізкай падчас вучобы ў Акадэміі мастацтваў.

Для мяне гэта спявачка ніколі не асацыявалася з «саветчынай». Яе музыка заўсёды выбівалася з чагосьці агульнапрынятага. На маю думку, яна заўсёды ішла супраць сістэмы, супраць глупстваў унутры гэтай сістэмы. Таму мне было б вельмі дзіўна, калі б выканаўца пайшла за пуцінскім рэжымам. Ала Пугачова — адна з невялікай колькасці расійскіх выканаўцаў, якіх я не выдаліла са свайго жыцця і Spotify.

Вядома, жанчынам заўсёды складана прабіцца да вяршыняў, але мне падаецца, што ў той час было трохі прасцей стаць зоркай. Увогуле, у савецкія часы была мода на ідалаў — у тэатры, кіно, эстрадзе. Тыя людзі, якія былі неверагоднымі ў сваёй працы, якія з’яўляліся моцнымі асобамі — яны ў рэшце рэшт прабіваліся. Зараз нашмат цяжэй. Сёння ў цябе толькі сацыяльныя медыя, і калі ты не робіш прадукт, які падабаецца ўсім, то не будзеш вядомым. У беларускай музыцы, мастацтве зараз дастаткова геніяльных творцаў, але яны ўсе больш у андеграўндным асяроддзі. Бо геніі звычайна не робяць тое, што ляжыць на паверхні.

***

Выбар музыкі —  песня «Маналог».

«Она остается фигурой совершенно самостоятельной — это и делает ее великой певицей»

Сяргей Пукст, музыка, кампазітар, аўтар праекта Георгій Дабро

«Яна застаецца цалкам свабодным чалавекам і цяпер»: Пукст, Сямашка, Дабравольская — пра Алу Пугачову
Фота: Ірэна Катвіцкая.

— Я смотрю на Аллу Пугачеву в исторической перспективе. Есть такое банальное запараллеливание Пугачевой с Мадонной — и та, и другая были агрегатными певицами, пытались генерировать тренды. Но Пугачева пыталась это делать за железным занавесом, поэтому у нее это получилось жестче и интереснее. Она в своем творчестве заходила на территорию рока. Это было очень смело. Также мало кто помнит, что она была очень интересным композитором.

Для меня особое значение в ее исполнении имеют песни на музыку двух композиторов: это «Куда уходит детство» Александра Зацепина и «Ты», «Не отрекаются любя» Марка Минкова. Любая другая певица спела бы эти песни иначе, и посмею сказать — сделала бы это неправильно.

Пугачева — это человек, который завоевал свой статус практически пожизненно. Ее фигура, несмотря на возраст, на ее способность петь, приковывает внимание. Ее молчание — значимо, ее слова — взвешены и значимы. При этом вызывает уважение ее потрясающая работоспособность относительно шоу-бизнеса, относительно того, как держать на себе фокус общественного внимания — даже через разводы. Хочу напомнить, что в Советском Союзе она играла огромную социальную роль как ньюсмейкер. Вокруг нее — постоянно рой слухов. И как есть писатели, которые любят писать о том, как они пишут, так и Пугачева поет о себе, причем буквально. Например, такие песни как «Устала Алла». Ни один советский артист не мог позволить себе петь буквально о себе. Понятно, что над проектом «Алла Пугачова» работали самые талантливые композиторы и поэты, но именно она — я верю — была его основной движущей и организующей силой.

Алла Борисовна сегодня давно публично не выступает. Все, что мы знаем, этот трогательный образ, который очень оживлял советское і постсоветское пространство. В принципе, что такое советская система? Это прежде всего одуряющая тоска. Скука — ключевое свойство брежневского времени. Когда какой-то живой человек начинает что-то петь, когда он позволяет себе нечто, и когда у него есть и финансовые, и еще какие-то возможности, когда его образ жизни оказывается таким заразительно свободным, конечно, это было тяжело стерпеть.

Просто удивительно, что она остается совершенно свободным человеком и сейчас. Она минует абсолютно все государственные, общественные идиотизмы. Это безумие, которое вокруг сегодня бушует. Я телевизор посмотрел один день — у меня в голове сдвинулось, а люди смотрят же это каждый день.

Она остается значительной даже своим молчанием, своими пусть и не всегда самыми радикальными высказываниями. На фоне повального бесхарактерного конформизма она остается фигурой совершенно самостоятельной. Это на сегодняшний день и делает ее великой певицей.

***

Выбар музыкі —  песні «Куда уходит детство» і «Ты».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: