Сёння, у афіцыйны дзень народзінаў Алеся Адамовіча, Беларускі ПЭН абвесціў кароткі спіс прэміі ў гонар беларускага пісьменніка і публіцыста — прэміі, што адзначае творы, прысвечаныя актуальным праблемам сучаснасці.
У лік шортараў-2024 трапілі:
1. «Ад двух да пятнаццаці: Мая мама ў турме» – Вольга Вялічка (выдавецтва «Gutenberg Publisher»);
2. «Фэмінізацыя беларускай мовы: Сацыялінгвістычнае дасьледаваньне» – Уладзіслаў Гарбацкі (выдавецтва «Skaryna Press»);
3. «Эвридика, проверь, выключила ли ты газ» – Таццяна Заміроўская (выдавецтва «Мяне няма»);
4. «Цела таксама архіў» – Наста Манцэвіч, Алок Вайд-Мэнан (выдавецтва «Пфляўмбаўм»)
5. Сайт праваабарончага цэнтра «Вясна» – праваабарончы цэнтр «Вясна»;
6. «Нічога нястрашнага» – Сяргей Прылуцкі (выдавецтва «hochroth minsk»);
7. «Солидарность потрясённых. Эссе о Беларусской революции» – Таццяна Шчытцова (выдавецтва «Логвінаў»).
Сёлета статутам прэміі былі афіцыйна пералічаныя формы, што могуць браць удзел у конкурсе. Прэмія ўручаецца не толькі за кнігі, але і за іншыя фарматы творчага выказвання: публіцыстыку, падкасты, дакументальнае кіно, відэапраекты. Мэта застаецца нязменнай – ушанаванне памяці Алеся Адамовіча і адзначэнне найлепшых твораў, прысвечаных актуальным праблемам сучаснасці.
Лаўрэатак мінулага года – Віку Біран з кнігай «Я танцую» і Ганну Янкута з кнігай «Час пустазелля» – аб’ядноўвае здольнасць ператварыць асабісты і нацыянальны досвед у тэксты, што робяцца больш чым літаратурай.
Сёлета кароткі спіс пацвярджае: нягледзячы на ўсе выпрабаванні, беларуская культура працягвае гаварыць і застаецца гучнай.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram