2 лістапада на адной з галоўных пляцовак Варшавы – у клубе Stodola – адбудзецца вялікі святочны канцэрт J:МОРС, прымеркаваны да 25-годдзя гурта.
«Гэта будзе адзіны вялікі электрычны канцэрт у гэтым годзе. Абавязкова будуць найлепшыя песні, новыя песні, цікавыя госці і прыемныя неспадзяванкі. Сардэчна запрашаю на наша свята!» – паведамляе Уладзімір Пугач.
Гурт J:МОРС быў заснаваны напрыканцы 1999 года сябрамі і студэнтамі ЕГУ Уладзімірам Пугачам і Арцёмам Лядоўскім. Сур’ёзны поспех да калектыва прыйшоў увесну 2003-га з песняй «Web-дизайн». Пасля гэтага было шмат хітоў, альбомаў, прэмій, канцэртаў, тураў. А таксама незабыўных акцый: ад канцэрта ў аблоках да выступу на плошчы Перамен.
У 2020 годзе гурт J:МОРС падтрымаў пратэсты, таму музыкі былі вымушаныя з’ехаць за мяжу. Зараз калектыў базуецца ў Варшаве і працягвае сваю актыўную дзейнасць.
Дата: 2 лістапада 2024 года
Час: 19:00 дзверы, 20:00 пачатак
Месца: Варшава, клуб Stodola
Першая партыя квіткоў — 99 zł. Набыць можна на сайце.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: