21 сакавіка ў Рызе стартуе сакавіцкі канцэртны тур беларускай рэперкі і выканаўцы Івы Сацівы. Спявачка наведае з канцэртамі шэсць гарадоў трох краін: Рыгу, Вільню, Познань, Кракаў, Варшаву, Уроцлаў.
«Если серьезно, это мой первый взрослый тур, — напісала спявачка ў сваім Instagram. — Я волнуюсь, переживаю и надеюсь, что все участники этого события получат удовольствие. Считаю, это самое главное».
Аўтарка міні-альбома «МЗЗК», «Kanapel», кампазіцый «Дзікунка», «Шукала», «Коса», «Калыханка» ды іншых Іва Саціва родам з Барысава. Творца стварае мультымоўны фолк-хіп-хоп, у якім спалучае беларускія народныя спевы, драм-н-бэйс і хіп-хоп-музыку. Уладальніца прыза People’s Choice на Jager Music Awards у 2021 годзе. Сінгл Івы Сацівы «Коса» ўваходзіць у топ 100 альбомаў Folk Fabrique на Spotify.
Набыць квіткі на канцэрты можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram