Інтрыга «Чырвонага вераса’26»: хто стане найлепшым акторам і актрысай беларускага незалежнага кіно?

Культура
Цырымонія "Чырвонага верасу'24". Пераможцу ў намінацыі «Найлепшая акторка» назвала кінакрытык і сябра журы Ганна Яфрэменка. Нагадаем, што ў гэтай катэгорыі была адзначана Вольга Кавалёва за ролі ў фільмах «Спатканне ў Мінску» і «A Kid’s Flick». Фота: Наталля Вавілонская.

Беларуская прэмія кінакрытыкаў «Чырвоны верас» выходзіць на фінішную прамую. Ужо 28 лютага ў варшаўскім кінатэатры Kino Luna стануць вядомыя імёны пераможцаў трэцяй эдыцыі. Сёлета прэмія маштабуецца: журы з 20 прафесіяналаў абірала лепшых сярод 60 стужак у 15 намінацыях.

Адна з самых гарачых інтрыг вечара — акторскія намінацыі. Сёлета ў спісах намінантаў спаборнічаюць беларускія, літоўскія і расійскія артысты.

У жаночай намінацыі за найлепшую акторскую гульню канкуруюць:

Інтрыга «Чырвонага вераса’26»: хто стане найлепшым акторам і актрысай беларускага незалежнага кіно?
Аляксандра Вайцяховіч ў ролі Лены.

Аляксандра Вайцяховіч выканала галоўную ролю ў нашумелай камернай драме Мары Тамковіч «Пад шэрым небам». Беларуская акторка сыграла журналістку Лену, якую садзяць за краты за стрым з плошчы Пераменаў. Аляксандра спалучае экспрэсію, моц і крохкасць у адлюстраванні характара сваёй гераіні, натхнёнай вобразам журналісткі Кацярыны Андрэевай.

Інтрыга «Чырвонага вераса’26»: хто стане найлепшым акторам і актрысай беларускага незалежнага кіно?
Алена Зуй-Вайцяхоўская сыграла дзвюх сёстраў у праекце Андрэя Кашперскага «ЧынЧыны праляцелі кукухай».

Беларуская акторка і музыка Алена Зуй-Вайцяхоўская ўвасобіла дзвюх гераіняў у сатырычным праекце «ЧынЧыны праляцелі кукухай» (рэжысёр Андрэй Кашперскі). Гумар, артыстычнасць, выразнасць, музыкальнасць вылучаюць працу гэтай творцы.

Інтрыга «Чырвонага вераса’26»: хто стане найлепшым акторам і актрысай беларускага незалежнага кіно?
Яна Траянава ў ролі Зоі ў серыяле «Працэсы» Андрэя Кашпескага і Міхася Зуя.

Яна Траянава сыграла ў эпізодзе серыяла «Працэсы» «Праграма перадач» маці сына, які сышоў на вайну ва Украіну.  Пры гэтым жанчына, дзякуючы прапагандзе, аддана верыць, што ніякай вайны не існуе. Гэта невыносны ўнутраны канфлік персанажа, які нарастае, расійская актрыса Яна Траяна сыграла бездакорна.

Мужчынскі спіс намінантаў дэманструе наступную дуэль:

Актор-«купалавец» Алег Гарбуз намінаваны адразу за два праекты — «Працэсы» і «Лес». Эксперты ацанілі здольнасць артыста да пераўвасаблення ў розных жанрах — ад абсурдысцкай камедыі да драмы. А ўвасабленне Алега Гарбуза ў чыноўніка ў эпізодзе «Прыснілася» ўжо ўвайшло ў гісторыю беларускага кіно.

Інтрыга «Чырвонага вераса’26»: хто стане найлепшым акторам і актрысай беларускага незалежнага кіно?
Алег Гарбуз у вобразе кіраўніка міністэрства ў «белсатаўскім» серыяле «Працэсы».

Літоўскі актор Валянцін Навапольскі іграе ў фільме Мары Тамковіч «Пад шэрым небам» мужа галоўнай героіні Лены — Ілью. Нешматслоўная і выразная, пабудаваная на псіхалагічных нюнсах, ігра артыста ўражвае майстэрствам і асэнсаванасцю.

Інтрыга «Чырвонага вераса’26»: хто стане найлепшым акторам і актрысай беларускага незалежнага кіно?
Валянцін Навапольскі іграе ў «Пад шэрым небам» амаль без слоў.

Былы актор Беларускага Свабоднага тэатра Дзяніс Тарасенка з’яўляецца ў «Пад шэрым небам» ў эпізадычнай ролі. Але і гэтага з’яўлення дастаткова, каб пераканацца, што перад намі — артыст, здольны іграць і словам, і позіркам.

Інтрыга «Чырвонага вераса’26»: хто стане найлепшым акторам і актрысай беларускага незалежнага кіно?
Фота @bard_ele выкарыстоўваецца ў якасці вольнай ілюстрацыі.

Цырымонія абяцае быць не толькі маштабнай, але і сімвалічнай. Вядоўцы вечара — Крысціна Дробыш і Павел Гарадніцкі — правядуць гасцей праз 15 намінацый, сярод якіх упершыню з’явяцца «Найлепшы мантаж» і «Найлешы дакументальны рэпартаж». Пры гэтым арганізатары падкрэсліваюць: частка аўтараў застаецца ананімнай з мэтаў бяспекі, што нагадвае пра кошт незалежнай творчасці сёння.

Нагадаем, што пераможцаў «Чырвонага верасу» чакае фірменная арыгінальная ўзнагарода — цэгла, праз якую «прабіваецца» расток верасу. Прыз адмыслова распрацаваў для прэміі беларускі мастак.

Хто стане пераможцай у акторскай і іншых катэгорыях, стане вядома ўжо ў гэту суботу.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости