Інстытут беларускай кнігі назваў удзельнікаў беларускага стэнда на Варшаўскім кніжным кірмашы

Культура
Беларускі стэнд на Варшаўскім кніжным кірмашы ў 2024 годзе. Фота: reform.news

15-17 траўня пройдзе Варшаўскі кніжны кірмаш, на якім традыцыйна адкрыецца беларускі стэнд. Сёлета сабраная найбольшая за гісторыю стэнда колькасць заявак на ўдзел незалежных выдавецтваў.

Інстытут беларускай кнігі паведаміў, кнігі якіх выдавецтваў і выдавецкіх ініцыятыў чакаць на стэндзе.

Гэта Фундацыя Kamunikat.org, «Мяне няма», «Янушкевіч», SayBeat, Skaryna Press (Лондан), «Полацкія лабірынты», Czabor Publishing, Gutenberg Publisher, Vesna Books (Прага), а таксама кнігі Ігара Аліневіча, Міколы Дзядка, Анастасіі Кухты ад Anarchist Black Cross Belarus; гістарычныя часопісы; каталог «25 артэфактаў з калекцыі Музея Вольнай Беларусі», стыкеры і матэрыялы ад «Кніжнага Воза» і audiobooks.by.

Варшаўскі кніжны кірмаш — галоўная кніжная падзея Польшчы, якая штогод праходзіць у Палацы культуры і навукі і каля будынка на плошчы Дэфілад.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости