Ініцыятыва MALDZIS алічбавала архіў парафіі з Гарадзеншчыны

Культура
Фота: maldzis.world

Ініцыятыва MALDZIS ажыццявіла алічбаванне набытага сёлета на аўкцыёне ў Польшчы старадаўняга капіярыя – рукапіснага зборніка службовых дакументаў і перапіскі з касцёла ў Вялікіх Эйсмантах на Гарадзеншчыне.

Працы па сканаванні былі выкананыя ў Лодзі прадстаўнікамі спецыялізаванай кампаніі – Пятром Скандальскім і Мацеем Невядомскім – дзякуючы падтрымцы рэгулярных ахвярадаўцаў ініцыятывы MALDZIS. Дапамагла ў арганізацыі алічбавання Алена Шаркевіч.

Кожная старонка старадаўняга зборніка вымагала далікатнага падыходу. У выніку атрымаўся PDF-файл памерам 1,7 ГБ – такі аб’ём звязаны з тым, што файл захаваны ў вельмі высокай якасці. Дзякуючы гэтаму ён добра надаецца для падрабязнага вывучэння.

Прадстаўнікі ініцыятывы просяць напісаць ім, калі вы заўважыце імя, якое мае важнае гістарычнае ці культурнае значэнне, цікавы факт, незвычайную нататку ці нешта, што заслугоўвае ўвагі. Кожная знаходка дапаможа лепш зразумець наша мінулае.

У хуткім часе архіў чакае яшчэ адзін важны этап – рэстаўрацыя.

Нагадаем, што капіярый быў набыты на аўкцыёне ў Польшчы на сродкі мецэната ініцыятывы MALDZIS Іллі Пакроўскага. У будучыні кніга ў якасці грамадскага падарунка вернецца на сваё месца – у парафію імя Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Яна Непамука ў Вялікіх Эйсмантах.

Паглядзець і спампаваць архіў можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.