Гомельскі актывіст і арганізатар рок-канцэртаў Ілья Міронаў учора пакінуў Беларусь. Зараз ён знаходзіцца ў Вільні. На сваёй старонцы ў сацсетках Ілья патлумачыў прычыны ад’езду.
«7 июня поехал в Минск, планируя на пару часов, не планируя в ближайшие дни выезда […], — распавядае актывіст. — В этот день я узнал, что информационный портал «Штодзень» был признан экстремистским формированием, а я за последних полгода дал много интервью. Так что было принято решение (на ходу) переместиться в безопасное место. Виза у меня была заблаговременно сделана, ещё в конце февраля этого года. Билетов на автобус не было до 12 июня, а других возможностей не было, особенно сейчас (поэтому было принято решение ехать через Островец на день раньше). С самого утра до вечера находился в этом замечательном городке, а потом бусом выехал в Литву…».
Па прыездзе ў Вільню Ілья Міронаў у сацсетках «кінуў кліч» аб пошуку начлегу. Людзі сталі прапаноўваць актывісту аплаціць суткі ў гатэлях, заночыць у іх кватэрах. У выніку мужчыне дапамаг валанцёрскі рух Dapamoga.
Сёння Ілья Міронаў запрашае ўсіх на сустрэчу ў карчму «1863». «Падтрымаем гэтае цудоўнае месца! — напісаў ён. — Моцна ўсіх абдымаю, цісну рукі! No pasaran!», — дадаў у добрым настроі актывіст.
Ілья Міронаў у Беларусі за апошнія паўгады быў арыштаваны пяць разоў. У красавіку ён падаў у МУС другую заяву супраць прапагандыста Рыгора Азаронка. Першую ён напісаў у канцы студзеня. Гэтаксама валацёр падаваў заяву і ў дачыненні да аўтара «СБ.Беларусь сегодня» Андрэя Мукавозчыка.
Ілья Міронаў вядомы таксама ініцыятывай «Пішыце лісты», накіраванай на падтрымку палітвязняў — актывіст напісаў болей за 3 тысячы лістоў.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: