«І ляцяць журавы праз Трыумфальную арку»: новы альбом гурта Zui змешвае настальгію, сплін і свабоду

Культура
Алена Зуй-Вайцяхоўская і Міхась Зуй. Фота: Вікторыя Адамава.

«Марці, у цябе няма стылю», — кажа герой Козма Вітэлі ў фільме «Забойства кітайскага букмекера» аднаму не вельмі добраму хлопцу. Перафразуючы гэту фразу, можам канстатаваць, што ў музычнага гурта Zui — Алена Зуй-Вайцяхоўская і Міхаіл Зуй, чый другі альбом з’явіўся на музычных пляцоўках, стыль, безумоўна, ёсць. Фірменная іронія, лёгкія мелодыі, дасціпныя аранжыроўкі і гэткае спакойнае стаўленне да прасторы ў песні. Восем гадоў таму гурт выдаў свой першы альбом «лёгкай музыкі» — «Вопрос» (2016.) А зараз вярнуўся з плыткай «Арка» — беларускамоўнай, меланхалічнай, настальгічнай, змрачнаватай і поўнай розных адценняў настальгіі.

«І ляцяць журавы праз Трыумфальную арку»: новы альбом гурта Zui змешвае настальгію, сплін і свабоду
Над вокладкай альбома музыкантаў працаваў мастак Аляксандр Адамаў.

Па шчырасці, у гэты альбом у жанры сінці-поп трэба трошачкі «ўехаць». Ён пачынаецца даволі герметычнымі песнямі кшталту «Аркаша» і «Энергічны танец» — называю іх герметычнымі не таму, што яны не зразумелыя, а таму, што нібыта трошкі з іншага месца і часу. Але паступова — кампазіцыя за кампазіцыяй — актуальны час у альбоме пачынае «выходзіць з ценю». Можна сказаць, што галоўная эмоцыя, з якой працуюць музыкі ў выказванні — гэта настальгія. І настальгія, як аказваецца, бывае розных адценняў і скіраванасцяў: скажам, настальгія па месцы, па часе, па самім сабе ў тым часе, і альбом гурта Zui, прапануе слухачам занурыцца ў той «тужлівы лес». Тут, як гаворыцца, што каму (не) адгукнецца. Але галоўнае, што напрыканцы прапаноўваюць умоўныя героі музычнага падарожжа — гэта тое, што настальгію (магчыма, самую балючую з іх мноства) можна хоць бы на пэўны час прыручыць. Гэта вызваленне і палёт адчуваецца ў прэўкрасным фінальным трэку — «Арка», у якім персанажы песні п’юць «як героі Быкава і гераіні Рэмарка і глядзяць, як ляцяць журавы праз Трыумфальную арку». За гэтым палётам, сапраўды, нахтняльна сачыць.

Нагадаем, што Алена Зуй-Вайцяхоўская з’яўляецца выканаўцай хіта «Шчучыншчына», але альбом «Арка» —  іншая гісторыя.

Слухаць новую плытку гурта Zui можна тут і тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: