Homeldays распавёў пра гомельскія гадзіннікі

Культура
Гомельскі гадзіннік на выяве невядомага аўтара (1883 г.). Фрагмент. Фота: Вікіпедыя.

Цікавы гістарычны агляд гарадскіх гадзіннікаў прапанаваў мясцовы партал Homeldays (Гомель штодзень).

У артыкуле пад назвай “Гомельскія вулічныя гадзіннікі. Альбо хто прамяняў радзіму на расійскую імператрыцу” распавядаюць пра мясцовыя  цікавосткі і фіксуюць праявы замежнай культурнай экспансіі ў гарадской прасторы.

Пачынаецца артыкул з гісторыі самага вядомага гомельскага гадзінніка, які месціцца на вежы палацава-паркавага ансамбля, што з’явіўся тут не пазней за 1863 год. Пасля разбурэнняў у Другую сусветную быў адноўлены ў канцы 1960-х. У якасці музычнай кампазіцыі абралі «Люблю наш край, старонку гэту» (словы Канстанцыі Буйло, тэкст Міколы Равенскага). У 2000-х вярнуліся да дызайну, максімальна падобнага на дарэвалюцыйны. Стары механізм замянілі на электронны, а кожную гадзіну гучыць ваенны марш “Гром победы, раздавайся!” (словы Гаўрыілы Дзяржавіна). Гэтая кампазіцыя была неафіцыйным рускім нацыянальным гімнам канца ХVІІІ – пачатку ХІХ стагоддзя.

Homeldays распавёў пра гомельскія гадзіннікі
Вежа Палацава-паркавага ансамбля. Фота: homeldays.

На фасадзе Гомельскага тэатра лялек з 2007 годзе вісіць гадзіннік, зроблены расійскім прадпрыемствам MobaTime, з якога гучыць песня з дзіцячай кінастужкі “Прыгоды Электроніка”.

Homeldays распавёў пра гомельскія гадзіннікі
Гомельскі тэатр лялек. Фота: homeldays

Аўтар артыкула прыводзіць у прыклад гадзіннікі з відовішчамі, якія ствараюць непаўторную атмасферу горада: “Так, у Мюнхене раз у дзень побач з цыферблатам з’яўляюцца ажно 32 фігуркі, якія нагадваюць і пра вяселле манарха, і пра эпідэмію чумы. На пражскай ратушы можна пабачыць 12 апосталаў, а ў Познані – козлікаў, што б’юцца адно з адным”.

Аднак ёсць у Гомелі і асаблівае месца: “У нас ёсць цікавостка для меламанаў! Некалькі год таму на пр. Кастрычніка, насупраць Гомельскага маторарамонтнага завода (і па ініцыятыве яго кіраўніка) была пабудаваная часазвоня. Добрай архітэктурай будынак пахваліцца, на жаль, не можа. Але на часазвоню трэба не глядзець. Яе трэба слухаць. З сёмай раніцы і да адзінаццатай увечары пачатак кожнай гадзіны азначаецца пэўнай мелодыяй. І не абы-якой, а нашай, беларускай! На кожную гадзіну – свае гукі. Чаго тут толькі няма: ад народных песень да класікі (паланез Агінскага), ёсць і сучасныя хіты. Дзе яшчэ хлопец можа прызначыць дзеўчыне спатканне не банальна ў 17.00, а падчас “Бывайце здаровы”? Гадзіннік і электронныя званы змайстравала італьянская фірма. Яшчэ адна адметнасць часазвоні – праваслаўныя святыя, чые лікі размешчаны на сценах, маюць дачыненне да гомельскай зямлі”.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: