Гурт Syndrom Samazvancа плануе выдаць новы альбом і збірае сродкі на ягоны майстарынг

Культура
Фота: Аляксандр Драгавоз.

Беларускі гурт Syndrom Samazvancа неўзабаве выдасць новы поўнафарматны альбом. Аўтары заўважных плытак у незалежнай беларускай музыцы — «Sonk», «Востраў скаргаў» і Radyjo Niamiha — звярнуліся па дапамогу да неабыякавай публікі.

Syndrom Samazvancа граюць псіхадэлік-рок, крыху панку, нью краут, і самае галоўнае — іх музыка вылучаецца вольным беларускім духам, эксперыментам і музычным пошукам.

Вось што Reform.news пісаў пра плытку «…самазванцаў» «Востраў скаргаў»:

«Як трансфармуецца ў гэтай [музычнай] прасторы наш «невыносны цяжар быцця» — выклікае шчырае захапленне, спадзеў і «сатысфакцыю». Перастварыць чарговую бязглуздую пастанову ў паліва для палёту — вось вам кампазіцыя I h.d., адзін «абрыдлы рытуал» у трызненне — песня Halijaf, даць «любімай траўме» перамагчы смерць — трэк Liod / Kryhalom. «Востраў скаргаў» пераконвае нас у тым, што перамагчы страх і боль можа толькі праз усведамленне ўласнай свабоды (духу). Бо калі яна ёсць, яе ўжо ніхто не здолее адабраць».

Удзельнікі рок-калектыву цяпер знаходзяцца ў эміграцыі ў Польшчы. Хлопцы часта даюць канцэрты, пішуць новы матэрыял, але прызнаюць, што маюць патрэбу ў падтрымцы.

«Мы зразумелі, што выключна сваімі сіламі справіцца не можам і для далейшага развіцця гурта Syndrom Samazvanca нам спатрэбіцца дапамога нашых слухачоў ды проста неабыякавых людзей, у якіх ёсць магчымасць і жаданне падтрымаць незалежную культуру. Запрашаем далучацца як разавым данатам, так і штомесячнай падпіскай. А мы ў сваю чаргу будзем рабіць сумленную музыку», — звярнуліся музыканты да публікі на сваёй старонцы на Ko-fi.com.

«…Самазванцы» зараз збіраюць грошы на майстарынг новай плыткі, а таксама на штомесячную арэнду памяшкання для рэпетыцый у Варшаве. На дадзены момант сабрана амаль 80 адсоткаў ад патрэбнай сумы.

Музыкі прапануюць падпісантам рознага кшталту музычныя цікавосткі.

Падтрымаць адзін з найцікавейшых сучасных беларускіх рок-гуртоў можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости