Reform.news

Гурт РСП прэзентаваў новы кліп з нагоды двухгоддзя свайго затрымання

Reform.news · 14 февраля 2023, 11:11

https://reform.news/gurt-rsp-prjezentava-novy-klip-z-nagody-dvuhgoddzja-svajgo-zatrymannja/

Два гады таму, 14 лютага, гурт РСП разам з гасцямі канцэрту быў затрыманы на базе «Аганёк». Музыкі і госці канцэрту атрымалі 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Сёння РСП прэзентуе кліп з нагоды тых падзей.

Ён мае назву «На свободе хочется пожить».

Здымкі адбываліся ў Лондане.

Рэжысэрка: Ксенія Песенка. Галоўная роля: Павал Гарадніцкі. Музыка: Павал Гарадніцкі. Словы: Дзяніс Тарасенка.

Праслухаць альбом цалкам можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Реклама