Reform.news

Гурт Relikt выпраўляецца ў гастрольны тур у падтрымку новага альбома «Рамантызм»

Reform.news · 16 февраля 2026, 20:50

https://reform.news/gurt-relikt-vypra-ljaecca-gastrolny-tur-u-padtrymku-novaga-alboma-ramantyzm/

Гурт Relikt аб’явіў пра старт гастроляў па Польшчы і Літве. 27 сакавіка ў Беластоку адбудзецца першы канцэрт progressive rock-калектыву ў падтрымку новага альбома «Рамантызм».

Постметал-бэнд наведае сем гарадоў: Вільнюс, Варшава, Гданьск, Кракаў, Уроцлаў, Познань уключна з Беластокам у сакавіку і красавіку. Сёння каманда распачала продаж квіткоў на канцэрты.

2 лютага Relikt выпусціў свой дзевяты альбом «Рамантызм», у якім злучыў свой фірмовы прагрэсіўны гітарны саунд з больш лёгкай стылістыкай. Пераключэнне рытмавых рэгістраў, шматгалоссе, крыху электронікі, выкарыстанне гітарнай гукавой палітры — усё разам выкрышталізавала свежае аблічча беларускага progressive rock.

Вокладка альбому «Рамантызм».

«У альбоме шмат фэнтэзійнасці і мары, казкі і міфа — і пры гэтым сапраўднага пачуцця, тугі, якая не дае выказванню сысці ў гульню. І да ўсяго альбом вельмі прыгожы ды цудоўна запісаны — што робіць яго адным з прэтэндэнтаў на найлепшую плытку года», —  працытуем водгук культурнага аглядальніка Reform.news на «Рамантызм».

Падрабязней пра графік гастроляў можна дазнацца тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий